Вайна22

Польскі добраахвотніцкі корпус браў удзел у аперацыі ў Белгародскай вобласці — СМІ

Польскі добраахвотніцкі корпус заявіў, што ягоныя байцы ўдзельнічалі ў аперацыі на тэрыторыі Белгародскай вобласці разам з Рускім добраахвотніцкім корпусам. Але РДК кажа, што польскі корпус мяжы Украіны не перасякаў.

Польскі добраахвотніцкі корпус. Крыніца: PolskiKorpusOchotniczy / Telegram

«Польскі добраахвотніцкі корпус браў удзел у выкананні баявой задачы разам з Рускім добраахвотніцкім корпусам. Нас звязваюць не толькі повязі братэрства па зброі, але і асабістае сяброўства і таварыства», — сказана ў паведамленні польскіх вайскоўцаў.

У доказ ваяры апублікавалі шэраг відэа з аперацыі, па іхніх словах, з тэрыторыі Белгародскай вобласці ў прыгарадзе Шабекіна, паведамляе «Белсат».

Паведамляецца, што ў бой уступіла першая штурмавая група корпуса. Усе вярнуліся цэлымі, ніхто не пацярпеў, пастаўленая задача паспяхова выканана. Таксама звяртаецца ўвага, што яны першымі разам з адной з баявых груп РДК дасягнулі месца прызначэння.

«Для нашага філіяла было гонарам удзельнічаць у аперацыі такога кшталту хаця б з-за гістарычнай значнасці аперацыі такога кшталту. Прывітанне нашым сябрам з Рускага корпуса за выдатную падрыхтоўку да аперацыі, за дапамогу, якую мы атрымалі ў падрыхтоўцы нашай групы, прафесіяналізм ва ўчынках і мужнасць на полі бою», — дапоўнілі ў ПДК.

Інфармацыя аб удзеле польскіх вайскоўцаў у аперацыі была спецыяльна апублікавана з вялікай затрымкай з меркаванняў бяспекі, паведамляюць байцы.

Пазней Рускі добраахвотніцкі корпус распаўсюдзіў афіцыйную заяву наконт Польскага добраахвотніцкага корпуса. Яны сцвярджаюць, што Польскі корпус мяжу Украіны і Расіі не перасякаў.

«Нашы паплечнікі з Польшчы сапраўды не першы месяц ваююць з намі поруч за свабоду і незалежнасць Украіны. Мы ўжо паспелі правесці сумесна шэраг аперацый на арэхаўскім, запарожскім і бахмуцкім напрамках. Хлопцы выдатна праявілі сябе і паказалі высокі ўзровень матывацыі і падрыхтоўкі.

Што тычыцца баявых дзеянняў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, байцы ПДК забяспечваюць канвой палонных, вайсковую і медыцынскую лагістыку, але толькі ў межах дзяржаўнай граніцы Украіны.

Нягледзячы на такія абмежаванні, мы ўсё адно шчыра дзякуем ім за неацэнны ўклад у агульную справу, заўсёды ўключаем іх у планаванне і дзелімся з імі нашымі трафеямі», — заявілі ў РДК.

Паведамленне аб тым, што ва Украіне пачаў выконваць баявыя заданні Польскі добраахвотніцкі корпус, з’явілася 10 мая 2023 года. Тады сцвярджалася, што першае заданне ПДК выканаў каля Арэхава на запарожскім кірунку. Страт пры гэтым корпус не панёс. Заданне ён выконваў разам з Рускім добраахвотніцкім корпусам і падраздзяленнямі УСУ. Частка байцоў Польскага добраахвотніцкага корпуса таксама бярэ ўдзел у баях каля Бахмута.

Каментары2

  • ПаўVolsky - Daj дарогу
    04.06.2023
    Шукалі дарогу па-сінему?
  • Петро
    04.06.2023
    Дзякуй браты!

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі18

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →