Беларускі спявак Макс Корж вяртаецца да канцэртнай дзейнасці. На 29 ліпеня ён анансаваў канцэрт у Рызе.
«Думаю, прыйшоў час нам з вамі пабачыцца, хоць бы на адзін канцэрт. Ёсць дзікая патрэба скінуць усё, што ў нас назапасілася.
Мы пераносім канцэрт на футбольны стадыён «Даўгава», каб змясціць пабольш людзей. Старыя квіткі сапраўдныя. Да сустрэчы! Старт продажу ў аўторак», — напісаў спявак у інстаграме.
Пасля нападу Расіі на Украіну Макс Корж неаднаразова выказваўся супраць вайны, запісаўшы нават дзве антываенныя песні. Праз гэта ён фактычна адмовіўся ад магчымасці выступаць у Расіі і адмяніў ці перанёс запланаваныя там канцэрты. У Беларусі яго таксама ўнеслі ў «чорны спіс».
Сярод адмененых у чэрвені 2022 года разам з расійскімі аказаўся і канцэрт у Рызе. Корж напісаў тады ў сторыз інстаграма:
«Малыя, як вы ўжо здагадаліся, сёлета ў нашых краінах канцэртаў не будзе. Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі кожны дзень гэтыя жыцці адбіраюцца! Беражыце сябе! Усё будзе добра!»
Цяпер квіткі сапраўдныя акурат тыя, што былі набытыя на той перанесены канцэрт.
Каментары
ты хоть закусывай иногда
ну. блін
ну хоть кто-то из нас 2-х
д.б. резвы ¿