Паплечнік Кадырава апублікаваў відэа з ім. Раней заяўлялася, што Адам Дэлімханаў быў забіты ці паранены ва Украіне
Дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, на якім паказаў дату і час на экране тэлефона — 2 ліпеня 20:47. Разам з ім у кадры — кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.
«Сабака брэша, караван ідзе. Мы жывём, паціху жывём, хлеб жуём. Цікавае жыццё. Жыццё наогул цікавае бывае, калі бывае кароткае. Доўга жыць мы ўсё роўна не хочам», — заяўляе на кадрах Кадыраў, пра шпіталізацыю якога хадзілі чуткі.
14 чэрвеня ўкраінскія медыя паведамлялі, што Дэлімханаў загінуў у Запарожскай вобласці. Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што ён «паранены, але жывы». Кадыраў спачатку абяцаў грошы ўкраінскім спецслужбам за інфармацыю пра свайго паплечніка, а пасля сцвярджаў, што з ім «усё ў парадку». Аднак увесь гэты час не было пацвярджэнняў гэтай інфармацыі.
Каментары