Іспанскі футбольны клуб папрасіў не есці семак на стадыёне. Бо няма паратунку ад пацукоў
Да таго ж «Валенсія» атрымлівае скаргі ад гараджан, што пражываюць недалёка ад стадыёна, якім не падабаецца шум ад тэхнікі для прыбірання трыбун.
Заўзятарам «Валенсіі» прыйдзецца адмовіцца ад семак на час матчаў на «Местальі». Клуб заклікае фанатаў не есці семак сланечніку, бо гэта вядзе да антысанітарных умоў, піша Sports.ru.
Рэшткі папулярнага перакусу прыцягваюць пацукоў, што стварае асаблівыя нязручнасці.
Да таго ж «Валенсія» атрымлівае скаргі ад гараджан, што пражываюць недалёка ад стадыёна, якім не падабаецца шум ад тэхнікі для прыбірання трыбун.
На «Местальі» продаж семак будзе забаронены, а заўзятараў будуць прасіць браць з сабой пакет для шалупіння, калі яны ўсё ж вырашаць пранесці іх на гульню.
Каментары