Для гэтага фільму спатрэбілася ўсяго два тыдні.
Камедыя Грэты Гервіг «Барбі» праз два з паловай тыдні пасля выхаду ў сусветны пракат зарабіла мільярд даляраў, як паведамляюць стваральнікі фільма.
Па стане на нядзелю, карціна сабрала 459 мільёнаў даляраў у амерыканскім пракаце і 572 мільёны — у сусветным.
Сусветная прэм'ера карціны адбылася 21 ліпеня — у адзін дзень з драмай Крыстафера Нолана «Апенгеймер».
Каментары