Расійскі ваенкараўскі канал «Два майора» паведамляе пра начную высадку ўкраінскай ДРГ у Крыме. Паводле канала, 10 чалавек на дзвюх лодках высадзіліся ля сяла Аленеўка каля мыса Тарханкут.
«Выканаўшы дэманстратыўную стральбу, у тым ліку з гранатамёта, група з’ехала ў напрамку Адэскай вобласці па вадзе», — піша канал.
Канал SHOT паведаміў пра ліквідацыю нібыта «15—20 чалавек», якія прыплылі на чатырох лодках.
Але гэту інфармацыю абвяргае ваенкар Раманаў. «Ніхто не знішчаны. ДРГ УС Украіны адышла без страт», — піша ён.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік украінскай разведкі Андрэй Юсаў.
«Падраздзяленні ГУР МА здзейснілі высадку ў рамках спецаперацыі, усе заданні выкананыя», — сказаў ён.
Гэта першы выпадак адкрытага заходу такой вялікай украінскай дыверсійнай групы ў Крым.
У пасёлку Маяк размешчана база 3-га радыётэхнічнага палка і радыёлакацыйны вузел. Там жа учора знішчаная расійская сістэма СПА.
Каментары