У дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі байцы Палка Каліноўскага атрымалі ўкраінскія ўзнагароды
Медалі ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны атрымалі некалькі дзясяткаў ваяроў з усіх баявых падраздзяленняў Палка Каліноўскага, паведаміла прэс-служба палка.
«У такі ўрачысты дзень для беларусаў Украіна адзначыла добраахвотнікаў за іх дасягненні на шляху вызвалення Украіны. І мы ўпэўненыя, што пасля перамогі над агульным ворагам гэты шлях працягнецца ў Беларусі!», — напісана ў тэлеграм-канале Палка Каліноўскага.
Каментары