Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт
Прэзідэнт Літвы прапанаваў спачатку ацаніць наступствы такіх рашэнняў.
Гітанас Наўседа заклікае не ператвараць закрыццё памежных пунктаў з Беларуссю ў «своеасаблівы спорт», а ўзважваць рашэнні. Пасля таго як міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце агучыла прапанову закрыць яшчэ два пагранпункты, Наўседа заклікаў спачатку ацаніць наступствы такіх рашэнняў, паведамляе Lrt.lt.
«Я думаю, што з гэтага не варта рабіць свайго роду спорт — мы павінны вельмі выразна ацэньваць індывідуальны выпадак, ацэньваць кожны выпадак паасобку і ацэньваць магчымыя страты, магчымыя нязручнасці, у тым ліку для нашых жыхароў, і толькі пасля ацэнкі ўсіх аспектаў прымаць рашэнне, як мы, дарэчы, і зрабілі ў выпадку з КПП у Цверачы і Шумску», — заявіў журналістам у аўторак прэзідэнт.
Пасля таго як Літва 18 жніўня закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — у Шумску (з беларускага боку «Лоша») і Цверачы («Відзы»), — міністарка ўнутраных спраў заявіла ў панядзелак, што міністэрства прапануе закрыць яшчэ два: у Лаварышках («Катлоўка») і Райгардзе («Прывалка»).
Такім чынам засталіся б два памежныя пункты: у «Салечніках» («Шальчынінкай» — «Беняконі») і «Медніках» («Каменны Лог»).
Мы настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма — Франак Вячорка
Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю
Прэм'ерка Літвы паабяцала не закрываць двух новых пераходаў на мяжы з Беларуссю
Каментары
На усе тое аб чым разпавядалі Науседа Грыбаускайце .іньшыя бразаускасы
Нагадваць узгадваць..як ім 20 гол там нагадвалі Мяркую карысна будзе і памяць паупражняюць гісторыб сваю узгадаюць..))