Пра тое, што беларусы чакаюць зялёнае на святлафоры нават уначы ў пустым горадзе, а таксама гатовыя несці смецце да сметніцы хоць кіламетр, ходзяць легенды. А што яшчэ?
У тыкток-акаўнце нарачанскага санаторыя «Прыазёрны» з’явілася відэа, на якое, мабыць, натхнілі наведвальнікі. Падпісаны ролік так: «Калі надышоў час высяляцца, але ты з Беларусі». У роліку дзяўчына збіраецца пакінуць нумар, але не можа. Яна бачыць беспарадак, здымае абутак і кідаецца прыбіраць усё ў пакоі: выкідвае смецце, засцілае ложак, акуратна складае ручнікі.
За суткі ролік набраў каля 200 тысяч праглядаў і 8300 лайкаў. Шмат хто прызнаўся ў каментарыях, што сапраўды пазнаў сябе. Пакінуць непрыбраны нумар для беларусаў псіхалагічна складана. Нехта нават пыл імкнецца працерці ў канцы адпачынку.
У каментары прыйшлі і тыя, хто працуе ў гатэлях. Яны адзначылі, што звычка гасцей запраўляць ложак не такая карысная, як можа падацца. Бо пакаёўцы ўсё роўна прыйдзецца здымаць пасцелю — яе ж неабходна памыць пасля кожнага пастаяльца.
Але хуценька высветлілася, што хапае сярод беларусаў і тых, хто ў гатэлях перад ад’ездам здымае пасцельную бялізну і акуратна складае яе стосам.
Былы санаторый, у якім адпачывалі беларускія касманаўты, прадалі за 420 рублёў
У Гомелі выставілі на продаж карабель-гатэль з усімі выгодамі
Дырэктар санаторыя «Беларусь» у Друскеніках пайшоў у суд у сувязі з пазбаўленнем яго літоўскага ДНЖ
У Расіі заўважылі, што санаторый «Беларусь» у Сочы 12 гадоў не плаціць за электрычнасць
Каментары
Вось так і далучаецеся да распаўсюду лукашысцкай павесткі🤷
Навошта толькі Наша Ніва прыядноўваецца да распаўсюду прапаганды?