Грамадства2828

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Летам 2020 года два штатныя супрацоўнікі разведкі Міністэрства абароны Беларусі ўвайшлі ў давер да валанцёраў, пазней праніклі ў апазіцыйную арганізацыю і заснавалі фірму ў Польшчы. Як у іх гэта атрымалася?

intelligence разведка
Дзмітрый Пратасевіч, Максім Кандратовіч. Крыніца: БРЦ. Калаж створаны з выкарыстаннем ШІ

Беларускі расследавальніцкі цэнтр сумесна з «Альянсам расследавальнікаў» і польскім выданнем Rzeczpospolita пры падтрымцы «Кіберпартызанаў» раскрывае некаторыя падрабязнасці шпіёнскай дзейнасці штатных супрацоўнікаў ГРУ Міністэрства абароны Беларусі.

Расследавальнікі называюць іх імёны — Юрый Кізюк і Міхаіл Паветка. Абодва на 2020 год служылі ў вайсковай часці 45523 у Мінску — упраўленні замежнай інфармацыі і камунікацыі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ).

Журналісты сцвярджаюць, што ў жніўні 2020 года мужчыны здолелі ўвайсці ў давер да валанцёраў, якія займаліся аказаннем дапамогі пацярпелым пратэстоўцам.

Валанцёрам Кізюк быў вядомы як Дзмітрый Пратасевіч. На гэта імя ён меў пашпарт. Як высветлілі журналісты, гэта не адзіны фальшывы дакумент. На дваіх разведчыкі мелі сем пашпартоў.

Кізюк прадставіў валанцёрам пратакол, складзены міліцыяй на яго як Дзмітрыя Пратасевіча за тое, што вечарам 11 жніўня, знаходзячыся ў сваёй машыне ён нібыта сігналіў і не падпарадкаваўся патрабаванню спыніцца. Мужчына звярнуўся да іх па дапамогу і пазней сам стаў валанцёрыць.

Kizyuk Кізюк Кизюк
Крыніца: «Кіберпартызаны», калаж БРЦ створаны з выкарыстаннем ШІ

1 лістапада Пратасевіч (Кізюк) быў затрыманы на акцыі пратэсту ў Мінску разам са сваім знаёмым Дзянісам Гота. У выніку Гота атрымаў 25 сутак арышту, а Пратасевіч застаўся на свабодзе. Валанцёрам ён расказаў, што змог збегчы з мікрааўтобуса сілавікоў. Аднак аналіз даступных медыяфайлаў паказаў, што сілавікі яго проста адпусцілі.

Kizyuk Кізюк Кизюк
Скрыншот з відэа TUT.BY. На ім відаць, як Дзмітрый Пратасевіч (Юрый Кізюк) сыходзіць адзін у бок праезнай часткі. Крыніца: БРЦ

Пасля гэтага выпадку разведчык працягнуў працаваць сярод валанцёраў разам са сваім напарнікам Міхаілам Паветкам, які хаваўся пад імем Максіма Кандратовіча. Калі Кандратовіч (Паветка) упершыню прыйшоў да валанцёраў, то паказаў дакумент аб сваім затрыманні міліцыяй — даведку з ізалятара.

Валанцёры згадваюць, што ў адрозненне ад Кандратовіча, які быў закрыты і мала што пра сябе расказваў, Пратасевіч быў камунікабельным, ініцыятыўным і ў хуткім часе пачаў кіраваць моладзевым напрамкам валанцёрскай працы.

У 2021 годзе некаторыя беларускія дабрачынныя арганізацыі пачалі пераязджаць у Еўропу. Кізюк і Паветка рушылі ўслед за імі і працягнулі шпіёніць сярод валанцёраў і ў колах дэмакратычных сілаў ужо на тэрыторыі Польшчы.

Так, вясной 2021 года Пратасевіч далучыўся да аргкамітэту па стварэнні партыі «Разам», якую планавалі зарэгістраваць сябры выбарчага штабу Віктара Бабарыкі.

Па словах каардынатара аргкамітэту Івана Краўцова, у тым жа годзе Пратасевіч прысутнічаў на адной з сустрэч прыхільнікаў у Варшаве, а ў 2022 годзе ўдзельнічаў у адным з іх адукацыйных анлайн-праектаў.

Краўцоў сцвярджае, што ніякага доступу да ўнутранай інфармацыі арганізацыі мужчына не меў, не давалі яму і ніякіх даручэнняў.

У снежні 2022 года Міхаіл Паветка пад выглядам Максіма Кандратовіча стаў адным з заснавальнікаў польскай кампаніі Arkmaxx group. У жніўні 2023-га ў склад заснавальнікаў фірмы з фальшывым пашпартам на імя Дзмітрыя Пратасевіча ўвайшоў і Юрый Кізюк.

Pavetka Паветка Паветко
Крыніца: «Кіберпартызаны», калаж БРЦ створаны з выкарыстаннем ШІ

Як высветлілі журналісты, згодна з легендай, кампанія павінна была займацца ў Польшчы продажам дамоў, якія вырабляліся ў Беларусі. Але ніякай дзейнасці яна не праводзіла, а створана была, верагодна, для наладжвання новых кантактаў і ўмацавання легенд разведчыкаў.

У матэрыяле расследавальнікаў адзначаецца, што толькі ў 2024 годзе калегі Пратасевіча і Кандратовіча сярод беларускіх дэмакратычных колаў звярнуліся да незалежных журналістаў, каб яны праверылі гэтых асоб. Пасля праверкі стала зразумела, што абодва мужчыны не тыя, за каго сябе выдаюць.

Куды яшчэ маглі ўкараніцца шпіёны пад фальшывымі імёнамі, якую інфармацыю здабылі за чатыры гады і перадалі беларускім уладам, расследавальнікам невядома.

Каментары28

  • Майк і Нік
    12.11.2024
    Ці затрымалі гэтых казачкоў польскія спецслужбы? Бо гэта шпіёнская дзейнасць, падробка дакументаў і можа яшчэ некалькі артыкулаў.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    12.11.2024
    Вінаватых ізноў не знойдуць. Франак развядзе рукамі з гадзіньнікамі за 8 тысяч эўра (Ілан Маск падарыў) і скажа што гэта "чыстая выпадковасьць".

    Усё як ужо было з ЧКБ, пашпартам Новай Беларусі, кнігай "Я выхожу", генералам Сахашчыкам з расейскім пашпартам, маці Кавалеўскага, планам Перамога і яшчэ дзясяткамі дзясяткамі розных правалаў... Нічога не зьменіцца. Нічога не будзе. Ніякіх ілюзій няма.
  • .
    12.11.2024
    Даведку ж далі проста так. Не садзілі.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА51

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА6

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА51

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →