Меркаванні1717

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку

«Чынушы зразумелі, што ладзіць «народныя памкненні» ў спорце гэтак жа проста, як і на прадпрыемствах. Яны цяпер ведаюць, што ў спорце не эліта, не насельнікі нябёсаў, а звычайныя рабацягі, якія добра разумеюць, як бывае цяжка адшукаць працу», піша Алег Гаруновіч на «Трыбуне». 

Вадзім Скрыпчанка. Скрыншот відэа

Саша Івулін у сваім рэпартажы з матчу «Легія» — «Дынама» Мінск добра ўхапіў каштоўнасны канфлікт беларускага спорту. Можна нават сказаць, зафіксаваў прыкметы яго шызафрэніі. Вось на прэс-канферэнцыі перад сустрэчай галоўны трэнер мінчукоў Вадзім Скрыпчанка вужакай выслізгвае з-пад вострых пытанняў, што валяцца на яго. І ён жа праз колькі хвілін выходзіць на поле ў Варшаве, дзе ўжо чакае каманда пачатку трэнінгу, і на поўным сур’ёзе пачынае натхняць: «Смялей! Свабодней! Не баімся!»

 

Зразумела, чаму трэнер быў з журналістамі такім напружаным і асцярожным. Яго яшчэ чакала вяртанне ў Беларусь. Ды і, можа, ён сапраўды хацеў быць па-за палітыкай. Таму грамадзянскую смеласць і свабоду трэба было адключыць для выжывання, але пры гэтым захаваць смеласць і свабоду, скіраваныя на спорт. Вось толькі пытанне, ці існуе такі рэжым. 

Адразу па вяртанні ў Мінск Скрыпчанку, бы ляльку, нацягнулі на ідэалагічна правільную руку, і ён — канешне ж, без аніякай палітыкі — выдаў прамову ў гонар той самай чырвона-зялёнай жанчыны, што прыйшла ў Варшаве на стадыён Войска польскага імя Пілсудскага, каб падтрымаць «Дынама»

(шкада, Івулін не пацікавіўся ў яе, калі пачуў пра пагрозы, якія нібыта гучалі ад іншых заўзятараў-беларусаў, а што б было, калі б яна прыйшла на беларускі стадыён з бела-чырвона-белым сцягам).

 

Канешне, можна дапусціць, што трэнер дзякаваў ёй ад душы. Але бянтэжыць адна акалічнасць: калі так свярбіць, была магчымасць выказацца яшчэ ў Польшчы. Калі не падзякаваць той самай фанатцы, дык хаця б асадзіць тых, хто пляжыў Лукашэнку. Але Скрыпчанка не стаў гэтага рабіць.

А трэнера нават пыталіся пра беларускіх заўзятараў на арэне — чаму гульцы не падышлі, каб павітаць іх. Але Скрыпчанка сказаў, што яму трэба было тое-сёе абмеркаваць з расчараванай вынікам камандай, і ён паклікаў яе — то бок не было ніякай ідэалагічнай варажнечы з беларусамі на трыбунах. А ўжо на наступны дзень трэнер падзякаваў КЗ-заўзятарцы (бо яна «цэніць і паважае нашую краіну»), чым паклаў старт чарговаму рэжымнаму флэшмобу.

Гэты флэшмоб — дрэнная навіна для беларускага спорту, які яшчэ не так даўно быў тэрыторыяй, адносна вольнай ад рэжымнай ідэалогіі. Прынамсі, актыўных ідэолагаў пры камандах не было. Кіраўніцтва клубаў магло ўдзельнічаць у прапагандысцкіх рытуалах, але ж ад спартсменаў максімум патрабавалася схадзіць да якога помніка ды ўскласці кветкі, але цяпер… Цяпер яны хорам з працоўнымі заводаў, школьнымі настаўнікамі, носьбітамі формы і іншымі кажуць: «Нада!» 

Чынушы зразумелі, што ладзіць «народныя памкненні» ў спорце гэтак жа проста, як і на прадпрыемствах. Яны цяпер ведаюць, што ў спорце не эліта, не насельнікі нябёсаў, а звычайныя рабацягі, якія добра разумеюць, як бывае цяжка адшукаць працу. Спартсменам больш нельга стаяць убаку і не ўдзельнічаць, бо няўдзел расцэньваецца як акцыя супраць дзяржавы. Хто на такое наважыцца?

 А нешта падказвае, што ідэі ў «палітрукоў» будуць з’яўляцца ўсё часцей і часцей. Пластычнасць спартсменаў, іх гнуткасць уражваюць. Як не карыстацца такім згодлівым матэрыялам? Хуткасць, з якой прапаганда адрэагавала на прыгоды адной жанчыны ў Варшаве, сведчыць, што інструмент ужо апрабаваны і ўзяты на ўзбраенне.

Тэхналогія нескладаная: спецыяльна прызначаныя ідэолагі (цяпер яны ёсць і пры клубах) дастаюць тэлефоны, загадваюць, як пашыхтавацца і што сказаць — справа зробленая. Спартсмены цяпер заўжды і на ўсё згодныя. Больш няма ніякага «супраціву» матэрыялу. 

Пры гэтым «народнасць» флэшмобу «за Таню» становіцца зразумелай, калі вывучаеш публікацыі па адпаведным хэштэгу ў тэлеграме. Дзяржаўныя прадпрыемствы, спартыўныя арганізацыі (таксама падкантрольныя лукашыстам), прапагандысты — вось і ўсё «народнае» прадстаўніцтва, хаця пастоў нібыта сапраўды шмат. Але хто ведае, што будзе далей. 

Але хочацца вярнуцца да свабоды і смеласці. Мала пажыў у СССР, але, здаецца, саюзныя зборныя нядрэнна выступалі, хаця ў краіне таксама быў таталітарызм, а свабода меркаванняў і смеласць у грамадскім жыцці не віталіся. Дык што тады замінае быць паспяховымі камандам ад лукашэнкаўскай Беларусі, калі вынесці за дужкі чалавечы патэнцыял? Магчыма, справа вось у чым. 

Калі чытаеш успаміны некаторых савецкіх ветэранаў ад спорту з 60-х і пазнейшых часоў, то бачыш, што нейкая частка рэальна ганарылася краінай. Ну а што. Інфармацыя тады была вельмі абмежаваная, рэпрэсіі падзабыліся ды і ўвогуле пра іх баяліся гаварыць, эканоміка развівалася, няхай і не так хутка, як на Захадзе (але ж хто ведаў?), прапаганда працавала. У шчаслівую будучыню можна было паверыць, бо сёння цешыла на фоне змрочнага ўчора.

Мяркую, сапраўдны савецкі трэнер-патрыёт не стаў бы адмоўчвацца на паводзіны заўзятараў у Варшаве. Зладзіў бы вербальны адлуп, заявіў бы пратэст, памкнуўся бы прыбраць каманду з поля, магчыма, дастаў бы чырвоны пашпарт, а не мармытаў пра «пытанні толькі па гульні», як Скрыпчанка.

Але ж верыць у светлую будучыню лукашызму куды больш складана, чым верыць у светлую будучыню камунізму, калі ёсць інтэрнэт, калі выходзіў на мітынгі або бачыў іх у акно, калі чуў пра палітвязняў і рэпрэсіі, калі ведаеш пра вайну ва Украіне, суўдзельнікам якой рэжым Лукашэнкі з’яўляецца, — увогуле, калі маеш сумленне. Тут ужо цяжка горда кінуць: «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!»

Канешне, ёсць людзі, здольныя і на такое. Вось толькі гэта і не пра смеласць, і тым больш не пра свабоду. Здаецца, беларускі спорт усё добра разумеў, бо да нядаўняга намагаўся па-партызанску маўчаць і гаварыць «толькі па гульні». На жаль, нават такой опцыі больш не існуе. 

Хаця хто ведае, што Скрыпчанка будзе расказваць праз 30 гадоў.

Каментары17

  • Ёсік
    11.11.2024
    Усе вольныя спартоўцы, у каго шчэ сумленьне засталося, з'ехалі з гэтага канцлагера. Астатнія - сікуны. Таму і не гляджу анічога, бо хвалююся, што пачую напачатку матчаў футбалёраў ды хакеістаў, перад двубоем баксёраў ды іншых "Са-бач-Ку" ці шчэ якое паскудства, здаецца, трохі да гэтай бздуры засталося.
  • Хм
    11.11.2024
    Дык спартоўцаў жа ледзь ня першымі "нагнулі" яшчэ ў 20-м, калі прымусілі падпісацаца пад лістом супраць іхніх калегаў. Адкуль там годнасці ўзяцца ў гэтых бюджэтнікаў?
  • Andrew
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

Пяскоў: Крамлю не падыходзіць варыянт замарозкі вайны ва Украіне2

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку41

Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы

Выйшаў «Гладыятар 2». Адны гледачы яго разносяць, іншыя ў захапленні — вось чаму2

Дзе знаходзіцца ў Беларусі вуліца з самай доўгай назвай?2

У 101 год памёр адзін з самых багатых нарвежцаў. Ён адмовіўся ад мільярдаў і працаваў па 10 гадзін на дзень4

Амбасада ЗША ў Кіеве закрылася з-за магчымай сёння буйной паветранай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →