Грамадства66

82-гадовы прэзідэнт Зімбабвэ — 70-гадоваму Лукашэнку: На поўначы жыццё людзей прасцейшае, таму яны паміраюць хутчэй

На кліматычным саміце ў Баку два пажылыя палітыкі абмяняліся кампліментамі.

Эмерсан Мнангагва і Аляксандр Лукашэнка. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, якому 82 гады, пагутарыў з 70-гадовым Лукашэнкам пра ўзрост.

Палітыкі пры сустрэчы на кліматычным саміце ў Баку абмяняліся кампліментамі. Лукашэнка заявіў, што рады бачыць Мнангагву актыўным і жыццярадасным, нягледзячы на ўсе праблемы ў свеце. Той у даўгу не застаўся.

«І вам таксама мой камплімент — выдатна выглядаеце. І маладзейшым», — заўважыў 82-гадовы Мнангагва.

«Ну, напэўна, не зусім», — какетліва адказаў Лукашэнка.

«У параўнанні са мной вы як юнак выглядаеце», — вырашыў развіць тэму прэзідэнт Зімбабвэ.

Лукашэнка адзначыў, што нельга параўноўваць паўночных людзей з паўднёвымі: «Яны значна больш эфектыўныя, больш актыўныя і здаровыя».

Мнангагва засмяяўся і раптам у размове з 70-гадовым «паўночнікам» вырашыў паразважаць, чаму на поўначы людзі паміраюць раней.

«Жыццё людзей на поўначы прасцейшае, таму паміраюць яны хутчэй. А ў нас на поўдні жыццё цяжкае, і жыць даводзіцца даўжэй», — падзяліўся мудрай думкай Мнангагва. 

«Гэта так», — неяк сумна заўважыў Лукашэнка.

«Мне 82 гады. Таму, гледзячы на вас, я бачу свайго маладога-маладога-маладога брата», — дадаў прэзідэнт Зімбабвэ.

А Лукашэнка вырашыў закругліць тэму на пазітыўнай для яго ноце: «Дзякуй. Але тым не менш мы збіраемся з вамі яшчэ жыць, і не адзін год. І нам трэба будзе нямала зрабіць». 

Дарэчы, Мнангагва, паўнамоцтвы якога мінаюць у 2028 годзе, летам заявіў, што на трэці тэрмін не пойдзе.

Каментары6

  • На одной волне
    12.11.2024
    Оба живут в виртуалке, которая полностью оторвана от реального мира, поэтому понимают друг-друга с полуслова.
  • SHOS
    12.11.2024
    Два чучела. Вопрос, какого хрена они чем-то управляют
  • Анекдот с бородой
    12.11.2024
    Пациент Таракан, не занимайтесь самолечением. Крокодил сказал в морг - значит в морг.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →