На трасе Мінск — Гомель адбылося сур'ёзнае ДТЗ з удзелам маршруткі
Абодва аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні
«Асаблівых падрабязнасцяў я не ведаю, проста спыніўся дапамагчы. Мабыць, маршрутка (Mercedez-Benz) заехала ў Passat, які прапускаў пешаходаў. Загінулых нібыта не было, на месцы працавала хуткая дапамога. Некаторыя людзі ляжалі альбо сядзелі на траве з невялікімі ўдарамі, хтосьці быў перабінтаваны. На лаўцы таксама ляжала дзяўчына-з ёй працавалі медыкі. Наколькі я зразумеў, больш за ўсё пацярпеў пасажыр Passat на заднім сядзенні», — паведаміў чытач.
Машына ўляцела ў іншую на сустрэчцы — адна жанчына загінула, чацвёра людзей у бальніцы
Жудаснае ДТЗ на Вінніччыне ва Украіне: загінулі 12 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей
Каментары