Грамадства22

Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам яшчэ аднаго беларуса

30-гадовы Зміцер «Ганс» Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці.

Зміцер Рубашэўскі

Фонд «Вольная Беларусь», зарэгістраваны ў Львове, паведаміў, што яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені, піша «Радыё Свабода».

«Атрымалі адказ на пададзены намі зварот аб узнагароджанні званнем Героя Украіны (пасмяротна) беларускага добраахвотніка Змітра Рубашэўскага, пазыўны «Ганс». Указам прэзідэнта Украіны ад 30 чэрвеня 2022 года жаўнер Рубашэўскі Зміцер адзначаны дзяржаўнай узнагародай Украіны — ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені», — адзначаецца ў паведамленні фонду.

30-гадовы Зміцер «Ганс» Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Быў у складзе ротнай тактычнай групы, якая рабіла вылазкі ў тыл праціўніка. Перад смерцю «Ганс» знішчыў камандзіра расійскай групы.

Рубашэўскі родам з Берасця. Вучыўся ў будаўнічым вучылішчы. Ваяваў з 2015 года. Прыехаў у Львоў на футбольны матч зборных Беларусі і Украіны, так і застаўся.

Ваяваў у шэрагах «Правага сектара». За абарону шахты Бутаўка меў грамадскую ўзнагароду «Народны герой Украіны». Рубашэўскі меў некалькі раненняў. У 2019 годзе ў баях страціў вока. Пасля ранення яго даглядала сястра загінулага пабраціма. У хуткім часе яны пабраліся шлюбам, нарадзілі дачку.

Жыў у Львоўскай вобласці. Пазыўны «Ганс» меў праз нямецкі шалом часоў Другой сусветнай вайны. Апошнім часам служыў у складзе 24-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Данілы Галіцкага.

Раней стала вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам ад 10 мая 2023 года ўзнагародзіў ордэнамі «За мужнасць» трэцяй ступені беларускіх добраахвотнікаў Эдуарда Лобава і Данііла Ляшука.

У красавіку 2022 года званне Героя Украіны пасмяротна прысвоілі беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблю, які загінуў 13 сакавіка 2022 года, прыкрываючы адыход сваіх байцоў пад Кіевам. Яго пахавалі ў Кіеве.

Каментары2

  • Жыве Беларусь! Слава Украіне!
    04.09.2023
    Слава нашым Героям!
  • Алесь
    04.09.2023
    Путь ему в Валхалу.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →