Каля крамы гандлёвай сеткі «Алмі» ў Барысаве вырас дурнап'ян — расліна, вядомая як галюцынаген. Да самай атрутнай часткі расліны — насення — ёсць адкрыты доступ, заўважыла выданне «Смартпрэс».
Эксперт выдання вызначыў від расліны — дурнап'ян індзейскі. Ён лічыцца атрутным.
У любаванні і нюханні кветак гэтай расліны нічога небяспечнага няма. Аднак нельга дапускаць, каб кветкі і насенне патрапілі ў арганізм чалавека.
Калі раптам такое адбылося, неабходна тэрмінова прамыць страўнік і выклікаць хуткую.
Каментары