Кніга Ord Fra Belarus · Slova Belarusi на дацкай і беларускай мовах надрукаваная ў выдавецтве OrdSelskabet, піша Bellit.info.
Рэдактары Міле Родэ і Марта Эліяс у анатацыі для выдання пішуць, што
«анталогія эсэ і вершаў распавядае пра змаганне за сапраўдную беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, за свабоду, мір і суіснаванне. У кнізе ўпершыню па-дацку сабраныя адзінаццаць сталых і новых аўтарскіх галасоў сучаснай беларускай літаратуры, якія разам праўдзіва адлюстроўваюць жыццё мастакоў як апанентаў сістэмы».
Акрамя папяровай версіі, кніга даступная на Amazon у кіндл-фармаце.
Каментары