У Ізраілі ў выніку атакі ХАМАС загінуў яшчэ адзін ураджэнец Беларусі
Віталь Карасік працаваў следчым у паліцыі.
Віталь Карасік загінуў у выніку атакі байцоў ХАМАС на памежныя раёны на поўдні габрэйскай дзяржавы. Сям'я жыла ў Ашкелоне з двума дзецьмі. Віталь Карасік працаваў следчым у паліцыі. Пра гэта расказала ягоная жонка Юлія.
«Мой муж загінуў, абараняючы краіну ад тэрарыстаў», — распавяла Юлія.
Віталь Карасік нарадзіўся ў Магілёве ў верасні 1985 года. Юлія нарадзілася ў Растове-на-Доне 30 жніўня 1985 года. Шмат гадоў таму яны пераехалі ў Ізраіль. Сям'я жыла ў Ашкелоне. Віталь Карасік працаваў следчым аддзела крыміналістыкі Тэль-Авіўскай акругі ў званні сяржанта.
Учора стала вядома пра гібель 25-гадовай ўраджэнкі Рэчыцы Алены Астапенка, якая служыла ў паліцыі і загінула ў баі з баевікамі ХАМАС.
Каментары