Свет6060

Буданаў заклікаў «аддаць належнае» Лукашэнку

У інтэрв'ю інтэрнэт-выданню «Українська правда» кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў выказаў упэўненасць, што расійскія войскі больш не нападуць на Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Кірыл Буданаў, скрыншот з відэа

«Ці памятаеце 20-ы год? У іх была рэальная рэвалюцыя, народ паўстаў страшэнна. А чаму падчас поўнамаштабнай вайны нічога ў іх не адбываецца? Ëн настолькі прыдушыў свой народ?» — спытаў Буданава карэспандэнт.

Буданаў: Па-першае, сур'ёзна прыдушылі, гэта праўда. А па-другое, прычым тут вайна ва Украіне? Вайна ва Украіне пужае беларусаў. Ім жа які асноўны пасыл робяць: вы што, хочаце, як ва Украіне? Гэта ж страшна. 

УП: Якую ролю ў гэтай вайне выконвае Лукашэнка?

Буданаў: Канкрэтызуйце пытанне.

УП: Скажам так. Ëн як медыйны чалавек…

Буданаў: Ëн пятляе [смяецца]. Вось што я магу сказаць. Ëн пятляе.

УП: Яму ўдаецца?

Буданаў: Так, яму ўдаецца. Гэта цалкам яму ўдаецца. Калі б ён не быў такім хітрым, мы мелі б ужо вайну і з Беларуссю, і з тэрыторыі Беларусі, якую б проста выкарыстоўвалі б расіяне. Гэта нават нам у плюс. Не трэба адбельваць гэтага чалавека, але тое, што ён не дапусціў пасля тых страшных падзей зімы і вясны 2022 года, не дапусціў нават спробы паўтарэння, гэта таксама праўда, трэба аддаць належнае гэтаму чалавеку».

Вось гэты эпізод на відэа:

Гэтыя выказванні Кірыла Буданава выклікалі рэзкую крытыку праекта «Беларускі гаюн», які адсочвае беларускую і расійскую вайсковую актыўнасць у Беларусі.

«Гэтай фразай топавы ўкраінскі чыноўнік транслюе лжывы пасыл, быццам толькі дзякуючы Лукашэнку УС РБ яшчэ не ўступілі ў вайну, падаючы Лукашэнку міратворцам, які хоць неяк кантралюе сітуацыю. А факт у тым, што Лукашэнка не адказвае за тое, ці будзе ўварванне з тэрыторыі Беларусі, ці не будзе, ці будуць УС РФ у Беларусі, ці не і гэтак далей», — піша ў сваім каментары «Беларускі Гаюн».

«Магчыма, кіраўнік украінскай выведкі проста забыўся, што да 24.02.2022 менавіта Лукашэнка неаднаразова абяцаў, што «ніколі з Беларусі не атакуюць Украіну», тое ж казалі і ягоныя чыноўнікі за пару дзён да ўварвання. Менавіта Лукашэнка тэрарызуе сваякоў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду Украіны. Многія з іх аддалі свае жыцці ў барацьбе з акупантамі, якіх Лукашэнка і падтрымлівае. Ці варта аддаць яму належнае за гэта?» — рытарычна пытаецца «Гаюн».

Каментары60

  • ром
    13.10.2023
    кто тут украинцев сильно защищает))?? как вам??

    пысы.... то мо Лукашэнку у прэзидэнты Украины?? украинцы падтрымають)))) хаха
  • сэм
    13.10.2023
    Капец Украіне, ён нават не разумее, што гэта армія адмовілася ваяваць, што беларускі народ супраць вайны. Таму ў Лукашэнкі з Пуціным не было выбару ў адносінах да беларускай арміі. Я ўжо баюся, што ніякай заходняй дапамогі ім не хопць, каб выйграць у расіян.
  • No
    13.10.2023
    Буданаў прабіў дно падлізаўшчы сраку хітраму дыктатару.
    Гэта ж трэба так бессаромна заплюшчыць вочы на тое, як сіняпал абяцаў што напады не будзе, але схлусіў.
    Ніякай вайны з Беларуссю не было б, бо гэта было б канцом яго кіравання. Лука гэта адчуваў.

    Чарговая ганьба ўкраінскай улады

Хто тая адзіная жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам24

Хто тая адзіная жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»13

Нечакана распалася кіроўная кааліцыя Германіі. Краіну могуць чакаць датэрміновыя выбары9

Харыс і Байдэн павіншавалі Трампа з перамогай і абмеркавалі з ім перадачу ўлады2

Пазняк павіншаваў Трампа з перамогай29

Беларус, якога закранула апошняя масавая аблава КДБ, расказаў, як праходзілі ператрус і допыт5

Ці сапраўды «экалагічна чыстыя» прадукты больш карысныя для здароўя?1

Апусцелыя офісы ў Мінску зноў запаўняюцца6

Беларусу, які хацеў падарваць расійскага вайскоўца ў Крыме, прысудзілі 14 гадоў зняволення

На Пуэрта-Рыка правялі рэферэндум і прагаласавалі за ўваход у склад ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая адзіная жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам24

Хто тая адзіная жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам

Галоўнае
Усе навіны →