Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля
Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій і прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах 2020 года расказаў аб прэцэдэнце, які здарыўся з ім у Еўропе з-за палітычнага пераследу ў Беларусі.
У сваім тэлеграм-канале Цапкала напісаў, што каля двух месяцаў таму пры перасячэнні албана-грэчаскай граніцы яго абвінавацілі ў крадзяжы сваёй жа машыны на падставе «чырвонай адзнакі» Інтэрпала. Аўто было канфіскаванае, а беларусаў адправілі на допыты.
«Чырвоная адзнака» інфармуе ўлады чальцоў Інтэрпала пра тое, што ў іншай краіне асоба аб'яўленая вышук. Па інструкцыі, такога чалавека трэба арыштаваць і экстрадаваць туды, дзе яго вышукваюць.
Цапкала сцвярджае, што сітуацыю вырашыла ўмяшанне міністра ўнутраных спраў Албаніі Эрвіна Ходжы, з якім у таго папярэдне была сустрэча. Албанскі бок, па словах экс-кіраўніка ПВТ, даў яму машыну да Афінаў.
Цяпер Валерый Цапкала намераны змагацца з практыкай ужывання «чырвонай адзнакі» недэмакратычнымі рэжымамі, якая, на яго думку, парушае прэзумпцыю невінаватасці. Ён хоча заручыцца падтрымкай міжнародных арганізацый і дабіцца выключэння Беларусі з Інтэрпала за выкарыстанне свайго членства ў арганізацыі для палітычнага пераследу праціўнікаў Лукашэнкі.
Каментары
ві яго (цапкалы) біяграфі ведаеце хоць крыху?