Свет3535

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?

Амішы з прынцыпу жывуць у вёсках, не карыстаюцца сучаснай тэхнікай, вучаць дзяцей толькі да 8 класа і трымаюцца таго самага ладу жыцця і нават дыялектаў, якім жылі іх продкі сотні гадоў назад. І такіх 400 тысяч чалавек, тысячы паселішчаў.

Пара амішаў выходзіць з участка для галасавання ў Пенсільваніі, 5 лістапада 2024 года. AP Photo / Luis Andres Henao

Злучаныя Штаты Амерыкі — гэта краіна, дзе змяшалася столькі народаў, традыцый. Не ўсе яны імкнуцца да растварэння ў агульным катле. Некаторыя, прычым з еўрапейскімі каранямі, упарта захоўваюць сваю непаўторнасць. Сярод такіх і амішы — выхадцы з Эльзаса і захаду Германіі, якія перасяліліся ў Амерыку сотні гадоў таму, каб жыць у згодзе са сваімі прынцыпамі і не баяцца рэлігійнага пераследу. Гэтыя людзі не прызнаюць гонкі за багаццем і модамі, моляцца ў сябе дома, вучаць дзяцей дома. І на выбарах 2024 года ўпершыню масава вырашылі прагаласаваць.

Сям'я амішаў едзе ў традыцыйнай павоцы ў акрузе Ланкастэр, штат Пенсільванія, ЗША. Семья амишей едет в традиционной повозке в округе Ланкастер, штат Пенсильвания, США. Amish family riding in a traditional Amish buggy in Lancaster County, Pennsylvania, USA
Сям'я амішаў едзе ў традыцыйнай брычцы ў акрузе Ланкастэр, штат Пенсільванія, ЗША. Фота: Wikimedia Commons

Дарадца выбарчага штаба Дональда Трампа, палітычны псіхолаг і медыякаментатар Джан Халпер-Хэйз на сваёй старонцы ў Х звярнула ўвагу на цікавы факт, звязаны з выбарчай кампаніяй. Рэспубліканцам удалося прыцягнуць на выбары 180 тысяч новых выбарцаў з такой групы насельніцтва, як амішы. 

Амішы — гэта рэлігійная група, якая паўстала ў Еўропе ў XVII стагоддзі як адгалінаванне анабаптыстаў, што ўваходзілі ў больш шырокі рух Рэфармацыі. Заснавальнікам амішскай традыцыі стаў Якаб Аман (у гонар якога названая група). У 1693 годзе Аман і яго прыхільнікі ў Швейцарыі і Эльзасе (цяпер тэрыторыя Францыі) аддзяліліся ад іншых анабаптысцкіх груп, уключаючы менанітаў.

Аман лічыў, што традыцыйныя анабаптысцкія групы сталі надта талерантнымі ў адносінах да свецкага жыцця і маральных нормаў. Ён настойваў на строгім трактаванні Бібліі і ізаляцыі ад знешняга свету. У прыватнасці, Аман падкрэсліваў важнасць традыцыйных убораў, сціпласці ў паводзінах.

Каб пазбегнуць рэлігійнага пераследу і знайсці месца, дзе яны змаглі б вольна жыць згодна са сваімі рэлігійнымі перакананнямі, амішы вырашылі пераехаць у Паўночную Амерыку. Найбольшая іх колькасць у пачатку XVIII стагоддзя пасялілася ў Пенсільваніі.

Па стане на 2024 год каля 395 тысяч амішаў пражывала ў ЗША і яшчэ каля 6 тысяч — у суседняй Канадзе. Яны падзяляюцца на некалькі груп, якія адрозніваюцца ступенню ізаляцыі ад навакольнага свету і непрыняццем сучасных тэхналогій і выгод.

Абшчыны амішаў захоўваюць традыцыйны лад жыцця і прытрымліваюцца ўласных правіл і нормаў, вядомых як «Орднунг». Удзел у царкоўнай супольнасці ў амішаў пачынаецца з хрышчэння ў дарослым узросце, звычайна ў перыяд паміж 16 і 23 гадамі. Супольнасці (царкоўныя акругі) звычайна складаюцца з 20—40 сямей.

Службы праводзяцца кожную другую нядзелю па чарзе ў дамах ці пунях, якія належаць членам супольнасці. У розных галінах амішаў практыка крыху адрозніваецца: напрыклад, адна з груп праводзіць службы кожную нядзелю ў царкве.

«Орднунг», які вызначае лад жыцця амішаў, вызначаецца ўсімі членамі супольнасці разам. Раз на паўгода яны яго пераглядаюць. Ён рэгулюе шматлікія аспекты штодзённага жыцця. Сярод іншага, амішы намерана абмяжоўваюць выкарыстанне электрычнасці, тэлефонаў, аўтамабіляў і сучаснага адзення. Гэтыя правілы вар'іруюцца паміж рознымі акругамі. Але ва ўсіх акругах акцэнт робіцца на першараднай важнасці сямейных і царкоўных сувязяў, якія для амішаў важнейшыя за матэрыяльнае.

У амішаў дзейнічаюць свае школы, дзе выкладае проста нехта з іхнай жа вёскі. Навучанне заканчваецца пасля восьмага класа (прыкладна ва ўзросце 13—14 гадоў). Лічыцца, што базавых ведаў для жыцця ў іх супольнасці дастаткова.

Amish children go to school Дети амишей идут в школу Дзеці амішаў ідуць у школу
Дзеці амішаў ідуць у школу. Фота: Wikimedia Commons

З ранніх гадоў дзеці вучацца працаваць дома, на сямейнай ферме ці на грамадскай зямлі, прытрымліваючыся традыцый сваёй веры. Да падлеткавага ўзросту іх выхоўваюць у традыцыях сям'і. Затым у іх жыцці пачынаецца перыяд, які носіць назву «румспрынг».

У гэты час маладыя людзі могуць адступаць ад строгіх правіл і традыцый, якіх прытрымліваецца грамада, і весці сябе як хочуць, і апранацца як хочуць. У перыяд румспрынгу яны могуць пазнаёміцца з сучасным жыццём, тэхналогіямі і горадам, каб зрабіць свядомы выбар: вярнуцца ў супольнасць амішаў і прайсці хрышчэнне ў царкве або застацца ў вялікім свеце.

Амішы не плацяць унёскаў у дзяржаўную сістэму страхавання або сацыяльнага забеспячэння, і, як усе анабаптысты, яны прытрымліваюцца прынцыпу непраціўлення злу, таму не служаць у арміі.

У стараабрадцаў-амішаў ёсць яшчэ дзве характэрныя асаблівасці, якія вылучаюць іх сярод амерыканцаў. Першая — гэта выкарыстанне конных фурманак як асноўнага сродку транспарту, што адлюстроўвае іх нежаданне карыстацца сучаснымі тэхналогіямі і іх прыхільнасць да традыцыйнага ладу жыцця. Другая рыса — гэта выкарыстанне дыялектаў нямецкай мовы, вядомых як пенсільванскі дойч (Pennsylvanian Dutch), дыялектаў, якія на гістарычнай радзіме амішаў, у Эльзасе, Пфальцы, або трансфармаваліся, або зніклі, а ў Пенсільваніі выкарыстоўваецца як у царкоўных багаслужбах, так і ў паўсядзённых зносінах.

Амішы — адна з самых хуткарастучых груп насельніцтва ва ўсім свеце. Для амішаў сэнс жыцця — у нараджэнні і гадаванні дзяцей, таму ў сярэднім у амішскай сям'і нараджаецца сем дзяцей. Паводле ацэнак, за 9 гадоў, з 2015 па 2024 год, колькасць амішаў вырасла на 100 тысяч чалавек, дасягнуўшы 401 тысячы чалавек у 2024 годзе ў параўнанні з 300 тысячамі ў 2015-м. У гэты ж час колькасць паселішчаў ці супольнасцяў, дзе жывуць амішы, павялічылася з 501 да 675, што складае прырост на 35%. Колькасць акруг (асноўных царкоўных падраздзяленняў) павялічылася на 39%.

These road signs are placed in Amish areas. Такія дарожныя знакі ставяць у месцах пражывання амішаў. Такие дорожные знаки ставят в местах проживания амишей
Такія дарожныя знакі ставяць у месцах пражывання амішаў. Фота: Daniel Schwen / Wikimedia Commons 

Больш за 98% амішаў пражывае ў Злучаных Штатах. У 2024 годзе іх грамады меліся ў 32 штатах ЗША. Найбуйнейшыя супольнасці амішаў знаходзяцца ў штатах Пенсільванія (92,7 тысяч), Агаё (86 тысяч) і Індыяна (65,5 тысяч).

Галасы амішаў моцна дапамагалі Трампу ў Пенсільваніі — адным са штатаў, які вызначыў вынік выбараў.

Каментары35

  • Ёсік
    07.11.2024
    Глядзеў цыкл перадач аб іх. Усе працуюць, жывуць па сваіх законах, але апошнім часам шмат моладзі, хто не проста хоча, а па-сапраўднаму з'язджае ў вялікія гарады, а таксама ёсьць свае злачынцы, якія ахоўваюць амішаў за іх грошы. Але асабліва іх ніхто і не чапае.
  • Цім
    07.11.2024
    Не зразумеў, чым яны адрозніваюцца ад мармонаў.
  • Чел
    07.11.2024
    Ёсік, У меня спальня есть от амишей. Кровать, комод, тумбочка. Когда заказывал в мебельном, продавец сказал, что этот набор от амишей, и поэтому время изготовления не определено. Время для амишей течет без суеты, оно вечно. Продавец сказал, что будет долго, но мы не пожалеем. Так и получилось. Очень качественная мебель.

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі не знайшлі абразы Вольгі Бондаравай у выказваннях блогера Vadimati2

Міністр адукацыі: Мы выпускаем удвая больш айцішнікаў, чым трэба6

«Літве патрэбная іміграцыя» — новы літоўскі прэм’ер-міністр19

У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне

Банкір з атачэння Януковіча, які хаваўся ад следства ў Беларусі, з'ехаў у ЕС

У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовую царкву1

«Людзі саромеліся, што прыехалі. Яшчэ і кантракт на год падпісваеш». Блогеры расказалі пра закуліссе кастынгу на праўладнае рэаліці-шоу8

Макс Корж за тыдзень прадаў усе квіткі на канцэрт у Варшаве 3

У краме ў Гродне адкрылі скрынку з хурмой. А там — гекон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Галоўнае
Усе навіны →