Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА
Падчас чэмпіянату па колцы дроваў сяроў прапагандыстаў Аляксандр Лукашэнка, каб пацешыць публіку, вырашыў зладзіць перад імі сцэнку, у якой паўдзельнічала кола самых набліжаных да яго людзей.
Спачатку ён расказаў, як на вёсцы дзяўчат аддавалі замуж: іх маці глядзелі за тымі хлопцамі, хто найлепш біў дровы ці касіў, і загадвалі дачкам ісці за іх.
Пасля ён запрашаў калоць дровы сваіх «вучняў»: сябра Сяргея Цяцерына, доктарку Святлану Канашэнка, прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант, «сенатара» Дзмітрыя Баскава і мытніцу Уладлену Зайцаву, якая часта з’яўляецца побач з ім у апошнія гады.
Баскаў для большай эфектнасці начапіў бомбер з надпісам «СССР», а Зайцаву Лукашэнка назваў «унучкай Леніна», бо яе імя складаецца са скарачэння імя і прозвішча кіраўніка бальшавіцкай рэвалюцыі.
Каментары