Усяго патроху3232

«Калі я прачнулася, у маёй похве былі два пальцы». Фігурыста Дзясятава вінавацяць у сэксуальным гвалце

Эстонская фігурыстка Сален Мазэнг сцвярджае, што ён скарыстаўся яе бездапаможным станам і цішком згвалціў, пакуль яна была пад снатворным.

Сален Мазинг со своим партнером Марко Евгением Гайдаенко, справа — Изабела Флорес с Иваном Дысятовым Salen Mazing with her partner Marko Yevgeny Gaidaenko, on the right — Isabela Flores with Ivan Dysiatov Сален Мазінг разам са сваім партнёрам Маркам Яўгеніем Гайдаенкам, справа — Ізабэла Флорэс разам з Іванам Дзясятавым
На здымку злева Сален Мазэнг разам са сваім партнёрам Маркам Яўгеніем Гайдаенкам, справа — Ізабэла Флорэс разам з Іванам Дзясятавым. Фота: Olimpik/NurPhoto via Getty Image, Ezra Shaw/Getty Images

Падрабязнасці сэксуальнага скандалу вакол 23-гадовага фігурыста Івана Дзясятава, які да 2021 года прадстаўляў Расію, затым выступаў за Беларусь, а з 2023 года перайшоў пад сцяг ЗША, расказвае французскае выданне Mediapart.

Дзясятаў разам са сваёй цяперашняй партнёркай па танцах на лёдзе і жонкай Ізабэлай Фларэнс заваяваў бронзу на турніры CS Golden Spin of Zagreb у снежні 2023 года. Менавіта падчас знаходжання ў Заграбе ён павёў сябе непрыстойна адносна сваёй калегі — фігурысткі, ураджэнкі Францыі Сален Мазэнг (Solène Mazingue), якая разам са сваім партнёрам па танцах Маркам Яўгеніем Гайдаенкам выступае за Эстонію. Да пачатку вайны Расіі ва Украіне пара трэніравалася ў Маскве.

У верасні гэтага года 21-гадовая Мазэнг апублікавала на сваёй старонцы ў інстаграме відэа, у якім заявіла, што перанесла сэксуальны гвалт з боку Дзясятава.

Праз два месяцы спартсменка падзялілася падрабязнасцямі з французскім выданнем.

Па словах дзяўчыны, у адзін з вечароў яна разам з Дзясятавым і аўстралійскай фігурысткай Холі Харыс павячэралі ў рэстаране гатэля Westin Zagreb, у якім спыніліся падчас спаборніцтваў. Пасля пасядзелак з іншымі спартсменамі бліжэй да апоўначы Мазэнг пайшла спаць. Харыс і Дзясятаў правялі дзяўчыну да яе нумара.

Па словах Салан, праз траўму галавы, якую яна атрымала ў канцы 2022 года, у яе ёсць праблемы са сном, таму яна пастаянна прымае снатворнае. Так было і ў той вечар. 

Далей, як сцвярджае Мазэнг, каля трох гадзін ночы яна прачнулася, бо «адчула нешта ўнутры свайго цела». «Калі я ачомалася, то зразумела, што ў маёй похве як мінімум два пальцы», — цытуе французскае выданне словы з заявы спартоўкі ў паліцэйскі ўчастак Сэн-Жэрмэн-ан-Ле, якую яна падала ў красавіку 2024 года.

Па словах Мазэнг, па татуіроўцы яна пазнала Дзясятава, які быў побач поўнасцю голы. Пасля гэтага яна ўцякла ў ванны пакой і замкнулася ў ім. Іван спытаўся, ці ўсё з ёй у парадку, але не атрымаў адказу. Прыкладна праз гадзіну дзяўчына выйшла з ваннага пакоя. На той час Дзясятава ў нумары ўжо не было.

На наступны дзень Сален абмянялася з Іванам паведамленнямі ў сацыяльнай сетцы.

«Чаму ты апынуўся ў маім ложку?» — спытала дзяўчына. «Твае дзверы былі закрытыя, але не замкнёныя. І я не змог прымусіць сябе вярнуцца ў нумар», — адказаў мужчына. «Я памятаю, што твае рукі апынуліся ўнізе. Проста скажы праўду», — папрасіла Мазэнг. «Я зрабіў гэта. А потым ты прачнулася. Мне шкада», — адпісаў Дзясятаў. Пазней, па словах дзяўчыны, ён прапанаваў сустрэцца ўвечары, каб пагаварыць, але яна адмовілася.

Як сцвярджае спартсменка, пра тое, што з ёй адбылося, яна расказала былой эстонскай фігурыстцы Эміліі Арм, якая цяпер працуе суддзёй. Тая паабяцала перадаць інфармацыю ў эстонскую федэрацыю фігурнага катання. Аднак эстонская федэрацыя, атрымаўшы інфармацыю праз трэцюю асобу, не стала звязвацца з іншымі арганізацыямі без дазволу самой пацярпелай.

Акрамя Арм, Сален расказала пра ўсё маме і трэнеру Мары-Франс Дзюбрэ, якая, усведамляючы сур’ёзнасць сітуацыі, паабяцала падаць скаргу ў федэральную праграму Skate Safe, адказную за збор паведамленняў і сведчанняў аб сэксуалізаваным гвалце, і кіраўніцтву зборнай ЗША. Аднак у выніку яна гэтага не зрабіла. У выніку 16 верасня 2024 года Мазэнг сама падала скаргу. Праз месяц, 18 кастрычніка, Skate Safe адхіліла Івана Дзясятава ад выступленняў за «неналежныя паводзіны».

Каментары32

  • Нешта не дагаворвае
    07.11.2024
    Дык а дзверы чаму не замкнула на замок, перад тым, як класціся спаць?
  • Вадзім
    07.11.2024
    Нешта не дагаворвае, а абавязаная? Не замкнула = хацела трахацца?
  • Воцат
    07.11.2024
    Ну если было два пальца, то это уже групповое изнасилование.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА6

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →