Усяго патроху55

Мінчук знайшоў гіганцкі ядомы грыб, які заважыў 11 кілаграмаў

За паўтары гадзіны Мікалаю Каляіне ў лесе ва Уздзенскім раёне ўдалося сабраць сем вёдраў баравікоў і апенек. Але потым яго чакаў сапраўдны сюрпрыз.

Мікалай Каляіна збіраць грыбы пачаў яшчэ ў дзяцінстве, таму лёгка можа адрозніць ілжывых двайнікоў ад ядомых. Вось і гэтым разам, прыехаўшы ў вёску да сваякоў ва Уздзенскі раён, перш за ўсё адправіўся на ціхае паляванне. За паўтары гадзіны мінчуку ўдалося сабраць сем вёдраў баравікоў і апенек, пішуць Мінск-навіны. 

Мікалай аднёс здабычу ў аўтамабіль і вырашыў, што можна яшчэ пахадзіць па лесе. Другая вылазка збянтэжыла: ён наткнуўся на дзіўны грыб, які ні разу ў жыцці не сустракаў. Рос ён на ясені невысока над зямлёй.

— Адразу ўразіўся яго прыгажосцю, ён увесь такі залацісты, — распавёў Мікалай Каляіна. — Але тут жа працяла думка: а раптам атрутны? Доўга думаў, але ўсё ж вырашыў зрэзаць: было шкада пакідаць. Мучыўся каля 20 хвілін, бо нож быў зусім маленькім, а пашкодзіць знаходку не хацелася. Але ўсё роўна разрэзаў грыб напалову, бо ён папросту не змяшчаўся ў кошык. Каб данесці знаходку да машыны, у лес прыйшлося схадзіць двойчы. А калі прывёз у вёску, усе збегліся паглядзець на цуд.

На наступны дзень Мікалай вярнуўся ў Мінск і пачаў шукаць, дзе можна праверыць грыб. Патэлефанаваў у некалькі лабараторый, з'ездзіў на буйныя сталічныя рынкі, але ўсюды разводзілі рукамі.

Выручылі абазнаныя грыбнікі, якія падказалі, што гэта ядомы трутавік. Шчаслівы ўладальнік знаходкі вырашыў, што адну частку грыба замарозіць, а іншую прыгатуе рознымі спосабамі. Засталося толькі рэцэпт знайсці, каб усё зрабіць правільна.

— Ведаю, што з грыбамі трэба быць асцярожным. Трэба выконваць правілы бяспекі, каб пазбегнуць атручвання. Але знаёмыя ўжо паспрабавалі мой трутавік, з імі ўсё добра. Хвалілі нават. Па смаку чымсьці нагадвае мяса курыцы. Таму і сам яго з задавальненнем пасмажу або звару, трохі засушу, а што застанецца — пакладу ў маразільнік. У мяне яны доўга ляжаць не будуць — да лютага ўсе сабраныя грыбы дакладна з'ем. Люблю грыбочкі ў любым выглядзе, — адзначыў Мікалай.

Каментары5

  • .
    16.10.2023
    Але тут жа працяла думка: а раптам атрутны? Доўга думаў, але ўсё ж вырашыў зрэзаць: было шкада пакідаць
    И мы думали, что такое жлобье выйдет на забастовку в 20-м? 
  • mikola
    16.10.2023
    Mazliva Muhamor znaisou ?
  • а трудавік
    16.10.2023
    — Адразу ўразіўся яго прыгажосцю, ён увесь такі

    фалас

    не ўсе ціхія паляўнічыя мажліва ведаюць, што любы "грыб" - гэта палавы ворган грыба, цела якога знаходзіцца пад зямлёй

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →