Сёння ноччу «Калгары» саступіў у матчы чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Дэтройт Рэд Уінгз» 2:6, але беларускі форвард Ягор Шаранговіч закінуў сваю першую шайбу ў афіцыйным матчы за канадскі клуб.
Ягор на 19-й хвіліне другога перыяду пры ліку 1:4 атрымаў пас на сваёй палове пляцоўкі, праехаў да сіняй лініі і з усяго размаху кінуў па варотах.
Гэта быў шосты афіцыйны матч для Ягора за «Калгары».
Каманда займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі, але мае столькі ж балаў (пяць), як і камандаў, што ідуць сёмай і восьмай («Сэнт-Луіс» і «Лос-Анджэлес»), гэтыя месцы даюць пропуск у Кубак Стэнлі.
У Шаранговіча таксама ёсць галявы пас у гэтым сезоне.
Наступны матч «Калгары» правядзе 25 кастрычніка супраць «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».
Ягор тры сезоны правёў за «Нью-Джэрсі Дэвілз», згуляў 209 матчаў, закінуў 53 шайбы і зрабіў 54 галявыя асісты.
Улетку Шаранговіч перайшоў у «Калгары».
Таксама ў гэтым сезоне за «Вашынгтон», з перыядычнымі камандзіроўкамі ў фарм-клуб, гуляе беларус Аляксей Протас. Пакуль у яго няма галявых балаў.
Каментары