Армія абароны Ізраіля вызваліла 19-гадовую закладніцу, узятую ў палон баевікамі ХАМАС
Оры Мегідзіш падчас апытання Службай бяспекі прадэманстравала цудоўную памяць, расказаўшы каштоўную інфармацыю.
Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і Служба бяспекі (ШАБАК) распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой гаворыцца, што падчас наземнай аперацыі ў сектары Газа была вызваленая ваеннаслужачая, узятая ў закладнікі баевікамі ХАМАСа 7 кастрычніка.
З палону вызвалена радавая Оры Мегідзіш, яна была назіральніцай на мяжы з Газай.
Дзяўчыну агледзелі дактары, яе стан добры. Яна сустрэлася са сваімі роднымі.
«ЦАХАЛ і ШАБАК працягваць прыкладаць намаганні для таго, каб вызваліць усіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАС», — гаворыцца ў паведамленні.
ЦАХАЛ не раскрывае падрабязнасцей аперацыі, падчас якой была вызвалена з палону Оры Мегідзіш, каб «захаваць аператыўныя магчымасці». Аднак прадстаўнік ЦАХАЛ Даніэль Хагары паведаміў, што ў ходзе расследавання Оры дала важную інфармацыю, прадэманстраваўшы добрую памяць. І гэтая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца арміяй і службамі бяспекі ў далейшым.
Паводле паведамленняў у СМІ, пасля вызвалення дзяўчына была таемна дастаўлена ў бальніцу ў Беэр-Шэве. Толькі пасля таго, як яна магла расказаць пра перажытае, было абвешчана пра яе вызваленне.
Каментары