Блогерка з Бранску сп'яну спаліла свой пашпарт. І атрымала крыміналку за здзек з герба на вокладцы
Навагодняя ноч надоўга запомніцца 22-гадовай блогерцы з расійскага Бранска Яўгеніі Хофман. У інтэрнэце шырока разышлося відэа, на якім п'яная дзяўчына каля начнога клуба спальвае свой расійскі пашпарт пад улюлюканне гледачоў.
Праз некаторы час Хофман паспрабавала апраўдацца і напісала ў сацсетках, што любіць Расію, а пашпарт спаліла, бо там у яе непрыгожая фотка.
Аднак у цяперашняй Расіі такія перформансы не праходзяць незаўважнымі. Ваенныя блогеры выказалі здагадку, што Яўгенія Хофман магла гэтай акцыяй падтрымліваць Украіну — і на дзяўчыну ў той жа дзень завялі крымінальную справу.
Сілавікі доўга не думалі: паколькі на вокладцы спаленага пашпарта быў намаляваны герб Расіі, блогерцы інкрымінавалі здзек з яго. Максімальна магчымае пакаранне — год у калоніі. Але можа абысціся і прымусовымі працамі.
Каментары