У Фінляндыі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу ў XXI стагоддзі. У краіне адмяняюць цягнікі
Рэкорд нізкай тэмпературы гэтай зімы быў зноў пабіты. У ноч на пятніцу на аэрадроме Энантэкіё (на мяжы з Нарвегіяй) тэмпература склала -44,3 градуса, піша Yle.fi.
Тэмпературны рэкорд у чацвер абнаўляўся ўжо некалькі разоў.
У Фінляндыі тэмпература ніжэй за 42 градусы была зарэгістраваная на працягу 2000-х гадоў толькі тры разы.
Нацыянальная чыгуначная кампанія VR паведамляе, што адмяняе некаторыя цягнікі далёкага накіравання ў выходныя з-за моцных маразоў.
У пятніцу, суботу і нядзелю будзе адменена каля 20 цягнікоў у дзень.
Большая частка адмененых цягнікоў тычыцца напрамкаў Хельсінкі — Купітаа, Тампэрэ-Поры, а таксама Сейняйёкі-Васа, у паўднёвай часткі краіны.
Адмененыя рэйсы заменяць аўтобусамі або перанясуць паездкі пасажыраў на наступныя цягнікі.
Каментары
Вы раптам не ўзначальваеце Акадэмію навук РБ?