Кіроўца маршрутнай «Газэлі» не прапусціў сустрэчны самазвал КАМАЗ і ўрэзаўся ў яго. Загінулі восем чалавек.
Беларуска пацярпела ў ДТЗ з удзелам маршруткі і грузавога аўтамабіля ў Стаўрапальскім краі, піша «Спутнік».
Аварыя адбылася напярэдадні на аўтадарозе Новапаўлаўск — Зольская — Пяцігорск паблізу пасёлка Пяцігорскі — кіроўца маршрутнай «Газэлі» не прапусціў сустрэчны самазвал КАМАЗ і ўрэзаўся ў яго.
У момант ДТЗ у маршрутцы знаходзіліся, акрамя кіроўцы, дзевяць пасажыраў.
Аварыя забрала жыцці васьмі чалавек — кіроўцы маршруткі і сямі пасажыраў.
«Сярод пацярпелых — грамадзянка Беларусі 2004 года нараджэння, дастаўленая ў гарадскую клінічную бальніцу Пяцігорска са множнымі траўмамі ў цяжкім стане», — распавялі ў пасольстве.
Дыпламаты адзначылі, што пацярпелай аказваецца неабходная дапамога. У пастаянным кантакце са сваякамі беларускі і медыкамі знаходзіцца аддзяленне пасольства ў Растове-на-Доне.
Каментары