Грамадства2222

Германія адмовіла ў абароне ўдзельніцы пратэстаў і яе сямʼі — там лічаць, што дома беларусам нічога не пагражае

Гамяльчанцы Аксане Ліхадзіеўскай, яе мужу і дваім дзецям адмовілі ва ўсіх відах абароны ў Германіі, распавядае Deutsche Welle. Ім не паверылі, што такі пераслед наогул магчымы. А таксама нямецкія чыноўнікі лічаць, што беларусам на радзіме нічога не пагражае, бо ўсе яны здолелі зʼехаць з краіны.

 Аксана едзе з Беларусі ў Польшчу. Скрын відэа

У 2020 годзе беларуска хадзіла на пратэсты і арганізоўвала пікеты, яе неаднаразова затрымлівалі, штрафавалі і звольнілі з працы за палітычную актыўнасць. Разам з сяброўкай яна прыдумала знакамітую ляльку «Беларускі ждун», падобную на Аляксандра Лукашэнку. 

Дадому ў Ліхадзіеўскіх з ператрусам прыйшоў аддзел па барацьбе з наркотыкамі. У сямʼі канфіскавалі тэхніку, на наступны дзень Аксану адвезлі на допыт.

 

У канцы снежня гамяльчанка зʼехала з дзецьмі Польшчу. Там яна папрасіла абароны, але польскія ўлады адправілі падаваць дакументы ў Германію, бо ў ЕС яна заехала па нямецкай візе. Сямʼя паўгода жыла ў лагерах для бежанцаў. 

Рашэнне па абароне Ліхадзіеўскія атрымалі ў лістападзе 2023, ім адмовілі ва ўсіх відах абароны. 

«Незразумела, чаму супрацоўнікі міліцыі, АМАП і аддзела па барацьбе з наркотыкамі прыйшлі да заяўніка дадому», — не паверылі ў гісторыю з ператрусам нямецкія чыноўнікі. 

Нямецкія ўлады лічаць, што ў Беларусі Ліхадзіеўскім нічога не пагражае. Аксана з сямʼёй мусілі пакінуць Германію, але яны падалі апеляцыю на рашэнне. Цяпер у іх — чарговы «ждун».

Каментары22

  • Weisrussland
    17.01.2024
    Шольца в отставку!!!!
  • Кефир
    17.01.2024
    Это результат работы офиса, называет себя президентом а чего не защищает своих граждан? Поездки Да результат Нет!
  • Вадзім
    17.01.2024
    Незразумела, чаму супрацоўнікі міліцыі, АМАП і аддзела па барацьбе з наркотыкамі прыйшлі да заяўніка дадому

    Паўсюль людзі як людзі. Да 20га ў Беларусі таксама людзі ня верылі, што калі да кагосьці прыйшлі зь ператрусам, то гэта таму што ў міліцыі бандзюкі сядзяць. Таксама вешалі на нявінных людзей цэтлікі і ганарыліся што самі "ў палітыку ня лезуць" быццам гэта нешта кепскае. У 20м многім давялося зразумець, што аказваецца яны такія ж як тыя "апазіцыянеры", і што гэдак жа могуць пацярпець, але гэтае разуменне далося балюча.

    Тут справа проста ў тым, што людзі - гэта людзі. Ні больш ні менш. І псіхіка людская вось так працуе. І калі ты не гатовы сутыкнуцца з гэтай рэальнасьцю, ты нічога ня зможаш патлумачыць чалавеку, які раней не пацярпеў асабіста ад падобнай несправядлівасьці да сябе. Максімум - ўпэўніць яго што ты ці вар'ят ці хлус.

    Шкада, што так не пашанцавала зь нямецкай візай. Зычу знайсьці спосаб дагрукацца.

    ПС. Нават зараз многія кажуць, што вось "старая апазіцыя" адграбала за справу, а вось яны - ні за што. Быццам у "старой апазіцыі" ўсё ж былі нейкія іншыя людзі. Псіхіка супраціўляцца ўмее.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →