ГУР Украіны: Атака на нафтабазу ў Ленінградскай вобласці была паспяховай
Доказаў пападання дрона ў нафтабазу няма. Расія гэта абвяргае, заяўляючы, што беспілотнік быў збіты.
У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны сцвярджаюць, што атака на нафтабазу ў Ленінградскай вобласці была паспяховай
«Гэта — аперацыя ГУР з задзейнічаннем сучасных украінскіх сродкаў. Працягваецца збор даных, ёсць пацвярджэнне пападання па цэлях. З гэтага часу ваенныя аб'екты Піцера і Ленінградскай вобласці — у зоне дасягальнасці ўкраінскіх сіл», — заявіла крыніца разведкі выданню «Украінская праўда».
Доказаў пападання дрона ў нафтабазу няма. Расія гэта абвяргае, заяўляючы, што беспілотнік быў збіты.
Каментары