Свет33

Прэзідэнт Літвы: Расія хоча кінуць выклік усяму NATO

«І мы павінны быць гатовыя да гэтага моманту», — кажа Гітанас Наўседа.

Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што яшчэ два гады ўвага Расіі мае быць засяроджаная на вайне ва Украіне. Аднак, як заявіў прэзідэнт тэлеканалу LRT, крамлёўскі рэжым хоча кінуць выклік усяму NATO, піша Delfi.lt.

«Я не мог бы сказаць гэта толькі пра краіны Балтыі. Я б сказаў, што Расія хоча кінуць выклік усяму NATO. І мы павінны быць гатовыя да гэтага моманту», — сказаў у аўторак тэлеканалу LRT Наўседа. «Як толькі Расія, калі ёй удасца гэтага дамагчыся, пераломіць ход вайны ва Украіне, яны, па-за ўсякім сумневам, пачнуць рэалізоўваць свае сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя планы, якія вельмі амбіцыйныя, а менавіта, ( … ) падкрэсліваю, рэальна здзяйсняльныя», — дадаў ён.

Прэзідэнт Літвы, ацэньваючы меркаванне міністра замежных спраў Габрыэлюса Ландсбергіса пра пагрозы Літве, падкрэсліў, што гэта хутчэй гіпатэтычныя сцэнары.

Аднак, паводле яго слоў, вялікай розніцы паміж гэтай інфармацыяй і рэальнай інфармацыяй, якая даецца адказнымі службамі дзяржавы, няма.

«Службы канстатуюць, што магчымасці Расіі цяпер выведзеныя ва Украіну, бо ім патрэбныя ўсе гэтыя магчымасці, каб яны маглі паспяхова, як яны мяркуюць, ваяваць з Украінай, і ў выніку мы нават назіраем вывад некаторых баявых сіл з прылеглых да нас рэгіёнаў», — заявіў Наўседа, падкрэсліўшы, што такая інфармацыя, якая даецца службамі, не павінна ўводзіць грамадскасць у зман.

Каментары3

  • Во табе і ну
    24.01.2024
    Расея даўно ўжо кінула той выклік усяму НАТО, дзіўна, што Няўседа заўважыў гэта толькі цяпер. Абхазія, Асеція, Крым, і ўрэшце ультыматум 2021-га з поўнамаштабнай ваеннай агрэсіяй у цэнтры Еўропы 2022-га... Няўседа ўсё праспаў ??? Што ж гэта за прэзыдэнт такі ?
  • Сапега
    24.01.2024
    Калі змагаешся з літвінамі, то і расіян не бачыш
  • Фууууу
    24.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →