Сёння прайшло лёсаванне футбольнага турніру, які ўжо пачынае чацвёрты сезон.
Супернікамі футбольнай зборнай Беларусі, якая выступае ў дывізіёне С (А — самы моцны, D — самы слабы) будуць зборныя Люксембурга, Балгарыі і Паўночнай Ірландыі.
Матчы пройдуць увосень (два туры ў пачатку верасня і па два ў сярэдзіне кастрычніка і сярэдзіне лістапада).
Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну зборная Беларусі хатнія матчы праводзіць на нейтральным полі, апошнім часам у Венгрыі.
***
Ліга нацый УЕФА — гэта новаствораны футбольны турнір для папулярызацыі матчаў зборных, а таксама для запаўнення паўзаў паміж адборачнымі турнірамі чэмпіянатаў Еўропы і свету.
Упершыню турнір быў згуляны ў 2018 годзе. Тады зборную Беларусі адправілі ў дывізіён D (самы слабы), беларусы ў групе з Люксембургам, Малдовай і Сан-Марына яго выйгралі і выйшлі ў Лігу С.
У сезоне 2020-2021 фінішавалі ў групе з Албаніяй, Літвой і Казахстанам другое месца і засталіся ў С.
У сезоне 2022-2023 занялі апошняе месца ў групе са Славакіяй, Азербайджанам і Казахстанам і мусілі гуляць за права застацца ў С з Літвой, але пасля адмовы суседзяў, засталіся ў С.
Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца
11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas
У фінале Кубка Афрыкі па футболе згуляюць суперарлы супраць сланоў
Вызначыліся фіналісты Кубка Азіі па футболе. Не абышлося без сенсацый
Аляксандр Глеб туманна патлумачыў, чым зараз займаецца
Каментары