Стала вядома, як затрымлівалі магілёўскага журналіста Яўгена Глушкова
Паводле інфармацыі Mayday team, Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу проста ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.
Ёсць звесткі, што крымінальная справа заведзеная ў дачыненні Глушкова за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул, па якім яго збіраюцца судзіць — 361-1 КК РБ (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
Апошні раз Глушкоў звязваўся са знаёмымі 4 студзеня, пасля гэтага ён знік — дома не з'яўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся. Пазней стала вядома, што ён затрыманы.
Яўген Глушкоў — магілёўскі журналіст, у 1990-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з рознымі гарадскімі парталамі.
Каментары