Грамадства88

Чаму афіцыйная версія затрымання «дыверсантаў СБУ» выглядае непраўдзіва. Важныя падрабязнасці

Прапаганда выпусціла відэа, на якім паказваюць допыт тых, каго прадстаўляюць як украінскіх дыверсантаў, а таксама іх рэчы — якія яны быццам мусілі пранесці праз мяжу. BYPOL патлумачыў, чаму не верыць у афіцыйную версію, а «Наша Ніва» адшукала яшчэ некалькі нестыковак.

Затрыманыя падчас аперацыі КДБ у Лельчыцкім раёне. Скрыншот з праўладнага каналу

Па меркаванні BYPOL, тое, што на відэа выдаюць за выбухоўку — толькі муляжы.

«Афіцэр КДБ тлумачыць, што пластыкавы корпус абсталяваны выбуховым рэчывам каля паўтара-двух кілаграмаў, і адразу ж пальцамі паварочвае яго. То-бок выбуховага рэчыва там, хутчэй за ўсё, няма — было б фізічна складана яго так круціць у руках.

Момант з відэа, калі кэдэбіст варочае тое, што на БТ называюць бомбай

Тое самае з гімнастычным матам. Мяркуючы па дыяметры і тым, што паказвае вайсковец, там мусіць быць разы ў два больш выбухоўкі, чым у кантэйнеры. Але супрацоўнік без асаблівай напругі падымае яго далонню, нягледзячы на дыяметр — паспрабуйце так зрабіць хаця б з двухлітровай бутэлькай.

Момант на відэа, калі кэдэбіст падхоплівае тое, што называюць «тубусам з выбухоўкай»

Тая ж сітуацыя з тым, што выдаюць за касетныя боепрыпасы: яны важаць па два з паловай кіло, а супрацоўнік увогуле падымае іх двума пальцамі».

Момант, калі кэдэбіст падымае пальцамі тое, што ў відэа называюць «касетным боепрыпасам»

Таксама ў байполаўцаў ёсць пытанні да рыштунку. Напрыклад, у відэа паказваюць пульты дыстанцыйнага ўзводу, акумулятары ды іншы рыштунак такога кшталту. Байполаўцы кажуць, што кампаненты — гэта нейкая салянка: «Адчуванне такое, што гэта рабілі не спецслужбы дзяржавы, якая ваюе і робіць гэта ў прамысловых маштабах, а быццам іх набылі на нейкай барахолцы або папросту дасталі са схронаў КДБ».

Выгляд рэчаў, якія ў відэа называюць кампанентамі для стварэння бомбаў

Да таго ж байполаўцы адзначаюць, што прафесійныя спецслужбісты не захоўваюць бомбы гатовымі, бо гэта небяспечна. Па версіі кэдэбэшнікаў, выбухоўка на выявах быццам бы адразу гатовая ды прымянення.

Таксама іх здзіўляе тое, што затрыманаму Сяргею Кабарчуку даверылі такую адказную справу, хоць ва Украіне яму пагражала шматгадовае зняволенне. Гэта дзіўна, калі ён мог проста ў любы момант збегчы і не сядзець свой тэрмін. Таксама пытанні выклікае тое, што ён пайшоў на заданне разам з сынам, які таксама быў пад следствам. Яны маглі збегчы ўдваіх і здацца беларускім сілавікам.

Затрыманыя Сяргей і Павел Кабарчукі (злева направа)

BYPOL адзначае, што дыверсанты рэгулярна здзяйсняюць атакі на тэрыторыі Расіі і ФСБ ніяк не можа іх злавіць, а беларускія кэдэбісты быццам без праблем вылічылі прафесіянальных агентаў. Гэта, па меркаванні былых сілавікоў, выглядае непраўдзіва.

Яшчэ адна акалічнасць — тое, што, калі меркаваць па сацсетках, беларус Віталь Уласюк — адкрыты прыхільнік «рускага свету» ва ўсіх сацсетках (пра гэта мы пісалі раней). Дзіўна, каб украінская спецслужба ўключыла яго хоць у нейкую аперацыю, не праверыўшы.

Скрыншот са старонкі Віталя Уласюка

BYPOL заўважае: незразумела, як дыверсанты каардынавалі свае дзеянні і як увогуле мусілі сустрэцца ў Беларусі. Рацый ці іншых сродкаў сувязі, акрамя смартфонаў, у відэа не паказваюць.

Дзіўна, зазначае BYPOL, што «агенты СБУ» ў паход на суткі не ўзялі з сабой ані ежы, ані вады. Затое берасцеец Уласюк «на справу» набраў нечаканых рэчаў — напрыклад, малітоўнік (на фота — сіні) і ружовыя дзіцячыя нажніцы.

Рэчы, якія канфіскавалі ў берасцейца Уласюка

«Наша Ніва» заўважыла яшчэ тры адметныя акалічнасці.

Па-першае, публічна даступныя нумары людзей, якіх паказваюць у відэа, «прабівалі» ў расійскім сэрвісе, які называецца «Вока Бога». Ім карыстаюцца, сярод іншага, спецслужбы Расіі і Беларусі.

Напрыклад, нумар затрыманага Паўла Кабарчука праглядалі з дапамогай функцыі «Пашыраны пошук» (выкарыстоўваецца, калі на чалавека недастаткова інфармацыі) напрыканцы мінулага года, а нумар берасцейца Віталя Уласюка — пазаўчора днём, ужо пасля аб'яўляння антытэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне, але да таго, як ягонае імя стала публічным.

Скрыншоты з сэрвіса «Вока Бога»

Гэтую функцыю трэба актываваць дадаткова, яна платная. Можна выказаць здагадку, што спецслужбы насамрэч даўно іх «вялі» і проста ведалі, хто і калі будзе пераходзіць мяжу з украінскага боку.

Па-другое, на відэа Сяргей Кабарчук кажа, што супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 309 КК Украіны (гэта «наркатычны» артыкул, аналаг першай часткі беларускага 328 КК РБ). Ён сцвярджае, што, маўляў, за гэта яму пагражала ад дзевяці да дванаццаці гадоў. Але самая суровая санкцыя гэтага артыкула ва Украіне прадугледжвае пакаранне ад пяці да васьмі гадоў.

Скрыншот з Крымінальнага кодэксу Украіны. Нават трэцяя частка артыкула прадугледжвае да васьмі гадоў турмы

Насамрэч абодвух мужчын абвінавачваюць зусім па іншых артыкулах — ч. 3 арт. 307 КК Украіны, ч. 3 арт. 15, ч. 2 арт. 305, ч. 3 арт. 15, ч. 3 арт. 305. Гэта кантрабанда наркотыкаў арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры і замах на іхні распаўсюд. За гэта ім сапраўды пагражала да 12 гадоў.

У сюжэце дзяржаўнага тэлебачання кажуць, што за перавозку выбухоўкі СБУ абяцала ці то «закрыць справу», ці то дзве тысячы даляраў.

Насамрэч абодвух мужчын выпусцілі пад заклад па рашэнні суда, а справа ішла як ідзе — 21 лютага мусіў адбыцца яшчэ адзін суд па выбары меры стрымання. Невядома, хто ўнёс заклад, але абодва Кабарчукі былі вінныя вялікія сумы грошаў, па некалькі соцень тысяч грыўняў кожны.

Апісанне іхняй справы з Адзінага рэестру судовых рашэнняў Украіны

Па-трэцяе, меркаваныя дыверсанты СБУ з ліку ўкраінцаў — людзі з сумніўнай біяграфіяй, якія знаходзяцца пад следствам па цяжкім артыкуле. Малаімаверна, каб СБУ давяраў такім ненадзейным людзям каштоўныя пасылкі накшталт выбухоўкі, якую яны нібыта мусілі пераправіць у Беларусь для здзяйснення тэрактаў у Расіі.

Таксама адметна, што Павел Кабарчук ужо прыцягваўся ва Украіне да адміністратыўнай адказнасці за незаконнае перасячэнне мяжы з Беларуссю ў 2017-м годзе.

Інфармацыя пра адміністратыўную справу над Паўлам Кабарчуком за перасячэнне мяжы

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • ВКР
    17.02.2024
    Усё тут ясна. ФСБ рыхтуе тэракты на стратэгiчных аб'ектах Беларусi, магчыма Астравецкай АЭС, а таксама Мозыры, а гэты спектакль прамежутачная акцыя каб паказаць хто тэрарысты i правесцi паралель: Украiна, Польша, Захад, СБУ. На лука ТБ учора адразу выпусцiлi праграму дзе прапагандоны цэлую гадзiну актыўна прасоўвалi ў вушы глядачам тэзiс што СБУ дзейнiчала не само па сабе а па загаду Варшавы. Мэта ў iх адна - вайна. А сам спектакль канечне зладжаны слабенька, нават пошленька слабенька.
  • даведка
    17.02.2024
    На видео момент загрузки «украинских диверсантов» в вертолёт у бойца КГБ на каске сзади вместо позывного Z.

  • Адольфавіч
    17.02.2024
    Узровень "раследвання", канешне, ўражвае. Чорт з тымі прыцягнутымі за вушы ""нестыкоўкамі" ад палітычнага нябожчыка Азарава. Важна, што, па меркаванню неверагодных, СБУ не магла адправіць праз мяжу бравых кантрабандыстаў-наркаманаў, якія раней  нелегальна пераходзілі гэтую мяжу, якія да таго ж на гачку ў СБУ праз крымінальную справу і якіх, па сутнасці, не шкада... То бок пералічваюць факты і робяць выснову абсалютна супрацьлеглую той, на якую гэтыя факты ўказваюць... Ня дзіва, што КДБ круціць-верціць неверагодных, як пажадае. 

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →