Германія падтрымала схему «кругавога абмену» для пастаўкі ракет Украіне, якую прапанавала Вялікабрытанія.
Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак падтрымала прапанову свайго брытанскага калегі Дэвіда Кэмерана па абмене крылатымі ракетамі, каб Украіна магла атрымаць дальнабойнае ўзбраенне.
Сутнасць кругавога абмену — перадача германскіх ракет Taurus Вялікабрытаніі. У сваю чаргу, Вялікабрытанія паставіць ва Украіну свае Storm Shadow, якія таксама з'яўляюцца дальнабойнымі, хаця і не ідэнтычныя германскім.
«Гэта быў бы варыянт», — сказала нямецкі міністр, каментуючы прапановы Кэмерана. Яна адзначыла, што такі абмен ужо меў месца для іншага абсталявання, але не ўдакладніла, пра што менавіта ідзе гутарка.
«Кругавы абмен — гэта, так бы мовіць, нямецкае вынаходства. Гэта быў бы варыянт. І мы ўжо рабілі гэта з іншым абсталяваннем некаторы час таму», — дадала кіраўнік МЗС Германіі.
Раней міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран прапанаваў Германіі абмяняць ракеты Taurus на брытанскія Storm Shadow, каб даць Украіне дальнабойнае ўзбраенне.
У студзені пра гэтую брытанскую прапанову паведамлялі СМІ. У той жа час кіраўнік нямецкага Мінабароны Барыс Пісторыус тады заяўляў, што яму нічога не вядома аб прапанове Брытаніі правесці абмен ракетамі.
Чытайце таксама:
Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну
Каментары