Здарэнні33

У Мазыры забілі двух пенсіянераў і падпалілі дом з імі. Падазраванага затрымалі

Трагедыя адбылася 4 сакавіка. Паводле следства, падазраваны 35-гадовы мужчына забіў старых за 3000 расійскіх рублёў (каля 100 беларускіх). 

Целы сямейнай пары ў Мазырскім раёне ў абгарэлым доме знайшла дачка пенсіянеркі. Следчыя прыйшлі да высновы, што іх смерць носіць крымінальны характар, а падпал дома — толькі спроба схаваць сляды забойства.

Паводле следчых, жанчына была моцна збітая і, як высветлілі эксперты, на момант пажару ўжо была мёртвая. 

У мужчыны таксама на целе выяўлены шматлікія траўмы, аднак папярэдняя прычына яго смерці — атручэнне чадным газам.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні забойства затрымалі 35-гадовага мясцовага жыхара. Ён распавёў следчым, што ў канцы лютага пазычыў у суседкі 3000 расейскіх рублёў і абяцаў вярнуць на працягу трох дзён, аднак не змог, бо нідзе не працаваў. 

Пастаянныя напаміны пенсіянеркі злавалі мужчыну, 4 сакавіка паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога падазраваны схапіў металічны шуфлік і збіў ім пенсіянераў. 

Калі яны перасталі падаваць прыкметы жыцця, мужчына выкраў усе грошы, якія знаходзіліся ў доме, а каб схаваць сляды забойства падпаліў дом і пайшоў. 

Разумеючы, што яго будуць шукаць, жыхар Мазырскага раёна схаваў сваю куртку са слядамі крыві, а таксама спаліў выкрадзены кашалёк і акрываўленыя пальчаткі.

Мужчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.

Распачатая крымінальнай справа па ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх заведама састарэлых асоб) Крымінальнага кодэкса. 

Каментары3

  • Ёсік
    12.03.2024
    9 гадоў дадуць? Ён жа не супраць улады, не судзімы, малое дзіця, дармаед, ну гэта свой дармаед. Ці ўсё ж СП? Забіць старых за 100 рублёў, нават, няма сэнсу такога ўтрымліваць за кратамі.
  • Гадюшник
    12.03.2024
    Жуткая нищета
  • ААН
    12.03.2024
    Ёсік, мала таго -- дапамог хунце зрабіць эканомію на пенсіях

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Якіх нерваў гэта каштавала!» Ці лёгка дачакацца машыну з Кітая?1

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра13

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год15

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →