Юлія Навальная прагаласавала ў Берліне. На бюлетэні яна напісала «Навальны»
Жонка загінулага апазіцыянера Аляксея Навальнага падзякавала тым, хто паўдзельнічаў у акцыі «Апоўдні супраць Пуціна».
Юлія паведаміла, што на выбарах напісала на бюлетэні прозвішча «Навальны».
Людзі, якія сабраліся ў той час каля пасольства Расіі ў Берліне, дзе і быў выбарчы ўчастак, падтрымлівалі яе.
Да акцыі «Апоўдні супраць Пуціна» далучыліся ў розных гарадах Расіі і за мяжой. Яе сэнс быў у тым, каб сваім прыходам на ўчастак у канкрэтны час паказаць, колькі расіян не падтрымлівае дзейную расійскую ўладу. У бюлетэні пры гэтым можна прагаласаваць за каго заўгодна, апроч Пуціна, ці сапсаваць бюлетэнь.
Каментары