Грамадства1010

Былы ўласнік «Мотавела» Мураўёў: Я зразумеў, што Бабарыка збіраецца ў прэзідэнты, нашмат раней за 2020 год

Беларускі бізнэсмен Аляксандр Мураўёў у інтэрв'ю «Белсату» расказаў, як здагадаўся пра прэзідэнцкія амбіцыі Віктара Бабарыкі.

Аляксандр Мураўёў знаёмы з Віктарам Бабарыкам з 1992 года. У інтэрвʼю «Белсату» ён расказаў, што навіна аб тым, што Бабарыка збіраецца вылучацца кандыдатам на прэзідэнцкія выбары, не выклікала здзіўлення.

«Аб тым, што ён збіраецца ісці ў прэзідэнты, я даведаўся нашмат раней. Дзесьці, хіба ў 2019-м годзе, я прачытаў яго інтэрвʼю аб бізнэсе. Інтэрвʼю дастаткова прафесійнае. Нехта побач са мною на нарах быў, і я сказаў простую фразу: «Віця ідзе ў прэзідэнты», — згадвае Мураўёў.

Ён дадае, што памыліўся ў прагнозах, бо думаў, што перамены ў краіне ўсё ж адбудуцца.

Аляксандр Мураўёў Александр Муравьёв Alexander Muravyov
Аляксандр Мураўёў. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Па словах Мураўёва, у 2020 годзе не толькі ён, але і шмат хто ў калоніі, дзе мужчына адбываў тэрмін, уключна з адміністрацыяй, думалі, што ў Бабарыкі ёсць шанец выйграць.

Чытайце яшчэ:

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Бізнэсмен Мураўёў, які 7 гадоў прасядзеў у беларускай турме, збіраецца судзіцца за сваю маёмасць у Аўстрыі

Былога ўладальніка «Мотавела» вызвалілі ўмоўна-датэрмінова — «Белсат»

Каментары10

  • ЭЮЯ
    23.03.2024
    Беларускі бізнэс зашуганы і наіўны, каторы ня ведае палітыкі і не разбіраецца ў ёй, а таму заўсёды будзе ў пройгрышы як унутры, так ў знешніх стасунках. Бабарыка з той жа кагорты. Гэта адна з прычын, чаму пасля перамен гэтых дзівакоў-дзьмухаўцоў грамадству ня можна дапускаць да кіравання краінай, таму што яны ізноў забяспечаць лукашызм 2.0, як маладыя ваўкі кшталту Лябедзькі, Фядуты і Чалага забяспечылі лукашызм 1.0 у дзевяностых.  Вы толькі паслухайце гэта:  "Адбываў тэрмін у калоніі... думаў што Бабарыка выйграе.". Чалавек элементарна ня веаде краіны ў каторай пражыў усё жыццё.
  • к гадалке не хадзі
    23.03.2024
    У 2020-ым ва ўсіх быў шанец таму што ўсе былі пракрэмлёўскія.
  • За зянона
    23.03.2024
    Пазьняк пра гэтых высуноўцаў ўсё добра адпавёў.

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →