Грамадства2222

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Папраўчую калонію № 1 у Наваполацку называюць адной з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбывае тэрмін каля 150 палітвязняў, у тым ліку Віктар Бабарыка. Пра Віктара Бабарыку родныя і сябры не маюць звестак ад вясны 2023 году. Апошняя інфармацыя была аб тым, што палітвязень мог быць збіты, пасля чаго трапіў у шпіталь. «Свабода» пагутарыла з беларусам, які нядаўна вызваліўся з гэтай калоніі.

Аляксей (імя зьмененае дзеля бясьпекі. — РС) вызваліўся з Наваполацкай калёніі некалькі месяцаў таму.

Былы вязень кажа, што Бабарыка адбыў 6 месяцаў у памяшканьні камэрнага тыпу вясной і летам мінулага году і цяпер, імаверна, адбывае ў ПКТ наступныя 6 месяцаў. Аляксей тлумачыць, што ўсяму, што робяць міліцыянты і адміністрацыя ў калёніі, стараюцца надаць нейкую форму законнасьці.

«Гэта сваволя, апранутая ў «законнасьць»

Паводле заканадаўства зьняволенага ў ПКТ можна трымаць 6 месяцаў. Пасьля адміністрацыя абавязаная яго вярнуць назад у атрад. На практыцы некаторых вязьняў адразу зьмяшчаюць у ПКТ нанова. Два тэрміны ў ПКТ — падстава для таго, каб распачаць крымінальную справу па артыкуле 411 КК (непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі) і даць дадатковы тэрмін.

Паводле інфармацыі суразмоўцы «Свабоды», Віктар Бабарыка трапіў у ПКТ амаль адразу пасьля завяршэньня першага тэрміну.

Суразмоўца ўзгадвае, што ў 2022—2023 годзе, калі Бабарыка працаваў то на хлебапякарні, то потым «на вуглях», для яго падбіралі адмысловыя брыгады. У іх уваходзілі толькі «правераныя» адміністрацыяй людзі. То бок тыя, хто ідзе на супрацоўніцтва з аховай. Паводле Аляксея, першыя шэсьць месяцаў у ПКТ Віктар Бабарыка сядзеў таксама не з палітзьняволенымі.

Аляксей кажа, што да лютага 2023 году Віктара Бабарыку трымалі ў калёніі на тых жа ўмовах, што і іншых зьняволеных.

«Было бачна, што опэры (апэратыўныя супрацоўнікі. — РС), іншыя міліцыянты не ўплываюць на яго жыцьцё. Бо ўсе ўплывы, загады яўна ішлі не па лініі начальніка калёніі, а «зьверху». Так да лютага (2023 году. — РС) яго асабліва не чапалі. Чаму пасьля лютага пачаўся трэш — я ня ведаю. Пачалося ШЫЗА, ПКТ, і так па коле», — кажа Аляксей.

Суразмоўца дадаў, што праблемы атрымлівалі і тыя вязьні, якія спрабавалі пагутарыць з Бабарыкам. Адміністрацыя намагалася трымаць яго ў ізаляцыі.

«У сэкцыі ён сядзеў з туркмэнам, які блага размаўляе па-расейску, і зэкам, блізкім да адміністрацыі», — зазначае былы зьняволены.

Дадатковыя камэры назіраньня, сыгналізацыя

Па словах Аляксея, калі Віктар Бабарыка працаваў у брыгадзе «на вуглях», то там, на прамысловым участку, павесілі дадатковыя камэры назіраньня і сыгналізацыю.

«Што значыць, калі Бабарыка ішоў, скажам, у прыбіральню, пра гэта ведала ўся калёнія, бо пра гэта апавяшчала сыгналізацыя», — расказвае суразмоўца.

Зь лютага 2023 году да Віктара Бабарыкі перасталі пускаць адваката, яго пазбавілі спатканьня і перадачы.

«Нават калі яго пасадзілі ў ШЫЗА, то да яго падсадзілі палітычнага зь вельмі цяжкім характарам, зь якім цяжка знаходзіцца побач, і чалавека, пэнсіянэра, які быў моцна хворы і літаральна хадзіў пад сябе. З такімі людзьмі асабліва не паразмаўляеш», — кажа Аляксей.

Былы зьняволены таксама расказвае, што ў красавіку 2023 году Віктар Бабарыка трапіў у мэдсанчастку калёніі.

«У мэдчастцы, калі ён туды трапіў, паставілі ў адной палаце камэру назіраньня. Відавочна, што для Бабарыкі. Многія вязьні бачылі тады праз вакно яго зь перабінтаванай галавой. Тым часам міліцыянты запускалі плёткі, што Бабарыка ўпаў. Адзін знаёмы зьняволены трапіў у мэдчастку акурат тады, калі там быў Бабарыка, ужо калі яго вярнулі з турэмнага шпіталя ў Калядзічах. Ён спытаўся: «Што з табой, Дзьмітрыевіч?» Той адказаў: «Я ўпаў». Відаць, так яму загадалі казаць», — узгадвае суразмоўца.

Аляксей дадае, што па калёніі хадзіла інфармацыя, быццам у Віктара Бабарыкі прабітае лёгкае, што ён мае праблемы з ныркамі, што некалькі разоў траціў прытомнасьць.

«Апошні раз яго бачылі ў калідоры ПКТ прыкладна ў лістападзе.

Ён моцна схуднеў, але позірк меў бадзёры, упэўнены, цьвярозы. Гэта значыць, што яго не зламалі», — дадаў Аляксей.

Суразмоўца таксама падзяліўся вэрсіяй, што Віктара Бабарыку вывозілі з калёніі (імаверна, у турэмны шпіталь у Калядзічах. — РС), каб прывесьці ў належны выгляд.

«Каб нармальна выглядаў на судзе ў свайго сына, Эдуарда. Але так і не змаглі прывесьці ў нармальны стан, таму не павезьлі на суд, вярнулі ў калёнію», — лічыць Аляксей.

@nashaniva Жахлівыя навіны пра Віктара Бабарыку ў турме #новополоцк #беларусь #срочныеновости #навіныбеларусі #навіны #нашаніва #новостибеларуси #белорусы #бабарико #викторбабарико ♬ snowfall - Øneheart & reidenshi

«Навагодні экспрэс»

Аляксей расказаў, што адміністрацыя наваполацкай калёніі мае свае традыцыі. Адна зь іх — «Навагодні экспрэс».

«Гэта значыць, што на Новы год камэры ШЫЗА запаўняюць на 100%, там недзе каля 80 месцаў. У звычайны час там напаўняльнасьць камэр 20—30%. Іх традыцыю я лічу формай катаваньня. Бо многія людзі чакаюць, нават у калёніі, Новы год, стараюцца неяк яго адзначыць. Тут жа людзей кідаюць на гэты тэрмін у ШЫЗА», — кажа былы вязень.

Хто можа трапіць у «навагодні экспрэс»? Па назіраньнях Аляксея, часта туды трапляюць тыя вязьні, якія не падабаюцца опэру, потым — «парушальнікі», калі ж не хапае людзей — «то ўсе, хто пад руку трапіцца».

Суразмоўца расказвае, што самая страшная для зьняволеных камэра ў ШЫЗА — № 13. Там значна халадней, чым у іншых.

«І туды больш ліюць хлёрку, нібыта для дэзынфэкцыі. Але гэта больш для зьдзекаў. Бо адзін канвойны выліў хлёрку ў камэру і сказаў: «З Новым годам!», — кажа былы вязень.

За гады ў калёніі ён зрабіў выснову, што тых, хто на Новы год трапляе ў камэру № 13, абавязкова пазьней перавядуць на «крытую турму».

Паводле Аляксея, у камэры № 13 сядзеў былы супрацоўнік КДБ Аляксей Храловіч, які атрымаў 10 гадоў за «здраду дзяржаве». У гэтым яго абвінавацілі пасьля таго, як ён перадаў тэлеграм-каналу аўдыёзапіс размоваў Натальлі Эйсмант, прэсавай сакратаркі Лукашэнкі, з рознымі службовымі асобамі. Размовы тычыліся ў тым ліку і гібелі Рамана Бандарэнкі.

«Храловіч ажаніўся менш чым за год да затрыманьня. І яго ў калёніі два ці тры разы пазбавілі спатканьня з жонкай. Калі адмовілі другі раз — для яго гэта быў моцны эмацыйны ўдар, ён моцна схуднеў», — узгадвае Аляксей.

Ён кажа, што пасьля Новага 2023 году стаўленьне да Храловіча зьмянілася, яго пачалі «прэсаваць» і ўрэшце адправілі на «крытую».

Па словах суразмоўцы, пасьля камэры № 13 у «крытую» турму перавялі актывіста з Гомля Юрыя Ўласава і іншых вязьняў.

Сьмерці зьняволеных

Увесну 2023 году ў калёніі зьмяніўся начальнік. На месца Андрэя Пальчыка прыйшоў Руслан Машадзіеў. Першага Аляксей называе «эмацыйным садыстам», Машадзіева — «чалавекам рэжыму».

«Калі Пальчык любіў зьдзекавацца зь людзей, то Машадзіеў без эмоцый выконвае ўсё, што яму даручана», — кажа суразмоўца.

Ён дадае, што пасьля зьмены кіраўніцтва ў калёніі ў некаторым сэнсе зьмяніліся парадкі.

«Нешта лепш, нешта горш стала, але ў масе — трохі лепш усё-ткі пасьля Пальчыка, для нас сталі больш празрыстымі правілы гульні. Для нас, зэкаў, стала прасьцей выжыць ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я, напрыклад», — кажа былы вязень.

Аляксей патлумачыў, што па правілах унутранага распарадку на пераклічцы, калі дождж, вязьні могуць пайсьці ў барак. У рэальнасьці пры Пальчыку вязьні стаялі па 20—25 хвілін пад дажджом. Пры новым начальніку дазволілі ў дождж ісьці ў барак.

Ён лічыць, што адной з прычын звальненьня Пальчыка стала відэа на Youtube, якое запісваў былы зьняволены Аляксандар Кабанаў зь іншым вязьнем. Той таксама адбыў тэрмін у Наваполацку.

«Відаць, вышэйшаму кіраўніцтву не спадабалася, што не ўдалося ўтаіць факты зьдзекаў і катаваньняў, таму гэта магло быць адной з прычынаў, што Пальчыка зьнялі», — лічыць суразмоўца.

Яшчэ адным фактарам звальненьня магла быць крымінальная справа супраць супрацоўніка калёніі Пятрова, які зьбіў зьняволенага, не палітычнага, «звычайнага зэка». За гэта ён пазьней атрымаў тэрмін.

Аляксей сьцьвярджае, што пры ім у калёніі памерлі чатыры чалавекі, два зь якіх зрабілі суіцыд. Яшчэ аднаго ўдалося «выцягнуць зь пятлі».

«Адзін чалавек меў СНІД і рак, ён памёр. Другая сьмерць, я лічу, на руках адміністрацыі. Быў вязень, які страціў здароўе, у першую чаргу — псыхічнае, у калёніі. У яго былі праблемы з галавой. Каб зь ім не вазіцца, яго закрывалі ў ШЫЗА. Ён не надта цяміў ужо, таму спаў на бэтоннай падлозе, схапіў запаленьне лёгкіх. Яго павезьлі ў раённы шпіталь, але ўжо не ўратавалі. Каб яго ня кідалі ў ШЫЗА, то ён бы выжыў», — лічыць Аляксей.

Ня ўсе «палітычныя» — ідэйныя

Па словах Аляксея, у калёнію за «лайкі» ці камэнтары трапляюць ня толькі «ідэйныя» барацьбіты супраць сыстэмы.

«Ёсьць людзі, якія за Расею, «рускі сьвет», але яны недзе там нешта пракамэнтавалі ці перапосьцілі ў «Аднаклясьніках», ці нешта ня там націснулі, і селі ў турму. Шмат такіх, якія ніякім бокам да палітыкі. Ёсьць такія, што «наша хата з краю», але і іх пасадзілі», — кажа былы зьняволены.

Паводле Аляксея, тыя, хто сядзіць па эканамічных артыкулах (напрыклад, прадпрымальнікі), — збольшага людзі, якія не падтрымліваюць уладу. Аднак гэта ня тычыцца былых чыноўнікаў, якія сядзяць за хабар.

«Забойцы, тыя, хто па п’янцы зарэзаў некага — сто працэнтаў будуць «ватнікі», за «рускі сьвет». За «рускі сьвет» будуць і тыя, хто шмат гадоў ужо правёў у калёніі і яму проста тэлевізар праеў галаву. Гандляры наркотыкамі — палова зь іх адэкватныя людзі, астатнія нічога ня бачаць асабліва, апроч шкурнага інтарэсу, робяць тое, што ім будзе выгадна і адміністрацыі калёніі», — тлумачыць Аляксей.

Як вязьні хавалі ад опэраў экзэмпляр дзяржаўнай газэты «СБ — Беларусь сегодня»

Пасьля таго як у незалежных СМІ выйшлі артыкулы пра зьдзекі ў наваполацкай калёніі, «журналістка» «СБ — Беларусь сегодня» напісала «выкрывальніцкі» артыкул пра тое, што былыя вязьні хлусяць, а ў калёніі ў Наваполацку ўсё добра.

Аляксей кажа, што многія вязьні выпісвалі гэтую дзяржаўную газэту, каб ведаць хоць якія навіны. Ён зазначыў, што адміністрацыя калёніі не дазваляла нешта глядзець ці чытаць пра саму калёнію.

«Напрыклад, калі па тэлебачаньні казалі пра нашу калёнію, то міліцыянты выключалі тэлевізар. А тут у дзяржаўнай газэце выходзіць вялікі артыкул! Прычым такі, што аўтарка артыкула паўтарае ўсё тое, што сказалі былыя вязьні ў незалежных СМІ, і абвяргае гэта! Але нам жа было вельмі важна прачытаць — што там былыя вязьні расказалі пра калёнію. Таму старонкі з тэкстам былі хутка вырваныя і схаваныя. Міліцыянты пазьней зразумелі, што дапусьцілі промах, і пачалі па ўсёй зоне шукаць і забіраць нумар «СБ — Беларусь сегодня», але было позна — той артыкул ужо прачыталі, перадаўшы адзін аднаму, і схавалі надзейна», — узгадвае Аляксей.

Каментары22

  • Вася
    31.01.2024
    Андрэя Пальчыка.... Не чакае ... Зменау цi не
  • Я
    31.01.2024
    Это ад... Люди, это просто ад... Даже если бы не было политзаключенных, то так нельзя обходится с людьми, чтобы они там ни сделали. Я просто не понимаю, как такое может существовать, я росла совсем в другом мире, среди других людей. Люди пытаются суицид совершить... Это ужас... Это все нужно менять. Столько всего нужно менять. Для этого нужно набирать силу, моральную и физическую.
  • Лол
    31.01.2024
    Я, вядома ж, гэта ўсё пракляты лукашэнка, а вы рускамірныя зусім не вінаватыя, што на Беларусі пануе русскій мір! Ён сам сябе неяк насраў! 

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →