У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей
У вечар тэракту ў «Крокус Сіці Холе» працавалі два ахоўнікі з Беларусі, пра іх распавёў супрацоўнік цэнтра Аляксей Асанушкаў, піша «Спутнік».
З адным з іх, Алімам Кашаваравым (ён знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы, яго стан ацэньваецца як цяжкі), Асанушкаў, паводле яго слоў, апынуўся на першай лініі — яны стаялі на суседніх рамках, тэрарысты ішлі прама на іх.
Калі пачалася страляніна, мужчыны пачалі ратаваць людзей.
«Ён выскачыў на злачынцаў, каб неяк спыніць іх, выратаваць людзей, яго адразу пасеклі чаргой», — кажа Асанушкаў.
Паводле яго слоў, большасць людзей былі ўжо ў зале, але шмат заставалася яшчэ ў холе, не ўсе зайшлі.
«Перад намі быў натоўп людзей. І яны пачалі ў спіны страляць людзей, якія заходзілі праз рамкі», — апісвае напад супрацоўнік «Крокуса».
Калі людзі пачалі ўцякаць, ахоўнікі пачалі іх эвакуіраваць.
Яшчэ адзін ахоўнік — Вадзім Кулік, як і Кашавараў, ён з Беларусі — знік.
Як сказаў Асанушкаў, ён да апошняга ратаваў людзей, сам з цэнтра не выйшаў.
«Ужо ўвесь абгарэлы быў такі… Яго пакуль не знайшлі», — дадаў супрацоўнік «Крокуса».
І ў Кашаварава, і ў Куліка ў Беларусі сем'і, дзеці. Абодвум крыху за 40 гадоў.
Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы
Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка
Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў
Каментары