У Міністэрстве нацыянальнай абароны заявілі, што працягнуць падтрымліваць памежнікаў.
Польшча захавае прысутнасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Яны працягнуць аказваць падтрымку памежнікам. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, піша Reform.by.
«Праз вайсковую аператыўную групоўку Podlasie прайшло ўжо 30 тысяч жаўнераў, якія падтрымліваюць памежную ахову мяжы ў гарантаванні бяспекі межаў дзяржавы», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.
Касіняк-Камыш адзначыў, што аказанне падтрымкі памежнікам таксама з'яўляецца элементам трэніровак для вайскоўцаў. Міністр паабяцаў працягнуць інвестыцыі ў групоўку, уключаючы пашырэнне гарнізона ў Любліне.
Паводле яго слоў, на развіццё Групы будзе накіравана каля 850 млн злотых (215 мільёнаў даляраў) у гэтым годзе.
Каментары