Здарэнне адбылося 31 кастрычніка ў прыватным доме па вуліцы Вішнёвай, паведамляе МНС.
Мужчына перапампоўваў газ з аднаго балона ў іншы пры дапамозе шланга, знаходзячыся побач з печкай. Раптам шланг сарваўся, і газапаветраная сумесь ад агню ў печы загарэлася.
На мужчыне загарэлася адзенне, затым агонь перакінуўся і на рэчы ў доме. Жыхар Шклова пабег да суседа, які дапамог пацярпеламу патушыць полымя на вопратцы і выклікаў ратавальнікаў. У мужчыны — 30 працэнтаў апёкаў цела.
Пажар пашкодзіў дах, перакрыцце і маёмасць у доме
Каментары