Памерла Лідзія Малініна, пляменніца Алеся Дудара і захавальніца яго архіва
Пайшла з жыцця Лідзія Маркаўна Малініна — пляменніца паэта Алеся Дудара, мемуарыстка, рэдактарка і музейная работніца. Пра смерць жанчыны паведамілі яе сябры ў сацыяльных сетках. Ёй было 85 гадоў.
Лідзія Малініна нарадзілася 14 кастрычніка 1938 года. Скончыўшы філалагічны факультэт БДУ, працавала ў Купалаўскім музеі, у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», у МДЛУ. У цяперашняй трохтомнай Купалаўскай энцыклапедыі ёсць некалькі артыкулаў яе аўтарства.
Галоўнае ж — яна ўсё жыццё збірала па радочку, па аркушыку любую інфармацыю, згадку, намёк пра жыццё і гібель свайго дзядзькі Шуркі — вядомага беларускага паэта Алеся Дудара (Аляксандра Дайлідовіча), які, як і многія іншыя беларускія творцы, загінуў у часы сталіншчыны. І гэта яе праца не была дарэмнай.
Каментары