Свет99

Брытанскія ўльтраправыя выдалі беларускі марш за свой уласны

«300 тысяч брытанскіх патрыётаў, вамі ганарыцца ўвесь гробаны заходні свет».

«Марш новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года, у якім па розных ацэнках узялі ўдзел сотні тысяч беларусаў. Фота: Наша Ніва

У брытанскім сегменце твітара (X) пачалі распаўсюджвацца відэа антыўрадавага шэсця мясцовых ультраправых, якія незадаволеныя наяўнасцю мігрантаў (пераважна з ісламскіх краін) у Вялікабрытаніі. Самі мітынгі адбыліся 26 кастрычніка.

На адным з відэа, якое распаўсюджвалі брытанскія ўльтраправыя, аказаўся «Марш новай Беларусі», які ладзіўся сотнямі тысяч беларускіх пратэстоўцаў 23 жніўня 2020 года супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі Аляксандрам Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў.

Акаўнт ультраправых, які выклаў гэтае відэа, падпісаў яго так (перакладаем без мацюкоў).

«Якое дзівоснае відовішча — 300 тысяч брытанскіх патрыётаў. Сёння ганаруся тым, што я брытанец, як ніколі. Томі намі ганарыцца, мы сабой ганарымся. Увесь заходні свет намі ганарыцца. Выдатная праца», — піша адзін з акаўнтаў брытанскіх ультраправых.

Скрыншот публікацыі аднаго з акаўнтаў брытанскіх ультраправых у твітары (X), дзе было размешчана відэа з «Маршу новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года

Як паведамляе выданне Deutsche Welle, 26 кастрычніка некалькі тысяч прыхільнікаў брытанскага ўльтраправага актывіста Томі Робінсана сабраліся ў цэнтры Лондана на антыўрадавую дэманстрацыю пад назвай Unite the Kingdom («Аб'яднаць Каралеўства»).

Томі Робінсан — псеўданім зацятага антыімігранцкага актывіста, ісламафоба і былога лідара ўльтраправага руху «Абарончая ліга Англіі» Стывена Якслі-Ленана, які заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы супраць «тыраніі» брытанскага прэм'ер-міністра Кіра Стармера. Сам 41-гадовы радыкальны актывіст павінен быў стаць галоўным прамоўцам на гэтай акцыі, аднак прысутнічаць на ёй не змог, паколькі быў затрыманы паліцыяй.

Сярод сабраных на пратэст 26 кастрычніка ў Лондане пераважалі белыя мужчыны сярэдняга ўзросту. Некалькі ўдзельнікаў акцыі прынеслі плакаты ў падтрымку экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, таксама быў заўважаны расійскі сцяг».

Ультраправы брытанскі актывіст Томі Робінсан (Стывен Якслі-Ленан) выступае перад прыхільнікамі на мітынгу 1 чэрвеня 2024 года. Фота: Guy Smallman / Getty Images

Каментары9

  • Alex
    01.11.2024
    Anarchy in the UK здрабнела.
  • Lord Trolle
    01.11.2024
    А вы ня верылі што гэта англасаксы хацелі зрынуць аляксандра нашага рыгоравіча
  • Так
    01.11.2024
    Дык крытэрыі "ўльтраправыя" толькі ў тым, што "незадаволеныя наяўнасцю мігрантаў (пераважна з ісламскіх краін)"? Бо мясцовыя еўрапейцы пасмелі захацець жыць зноў у бяспецы? Без экзатычных мігрантаў, якія "супадзеннем" займаюць шмат месцаў у крымінальных статычтыках, у тым ліку адказныя за забойствы.

    Калі так дык мэйнстрымных еўрапейскіх палітыкаў тыпу Туска таксама хутка акрэсліце як "ультраправых" за завостранне міграцыйнай палітыкі? Бо ёсць разуменне небяскекі для Еўропы і таксама факту, што самі еўрапейцы таму апошні час галасаюць так, а не інашк з увагі на ПРАБЛЕМЫ з ісламістамі, якія не асімілююцца.

    Дарэчы, пра апошнія рэкорды ў шведскіх статыстыках напішаце? Ці афіцыйныя шведскія крымінальныя статыстыкі таксама "ісламафобскія", зрэшты, як іспанскія і іншыя.

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»9

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі12

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці4

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →