З 1 ліпеня змяняецца парадак прыёму на працу іншаземцаў. Жадаючыя прыехаць сюды на працу павінны атрымаць выдадзены ў Літве часовы від на жыхарства, піша Delfi.
Як паведамляе Дэпартамент міграцыі, з 1 ліпеня тут больш не змогуць працаваць іншаземцы, якія раней прыязджалі ў Літву па бязвізавым рэжыме або па нацыянальных, шэнгенскіх візах або відах на жыхарства, выдадзеных іншымі краінамі.
Аднак ёсць выключэнні, калі віды на жыхарства не патрабуюцца. Яны тычацца замежнікаў, якія прыязджаюць у Літву ў камандзіроўку або ў якасці супрацоўнікаў кампаніі, заснаванай у дзяржаве-члене Еўрапейскага саюза ці Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.
Турбавацца пра на віды на жыхарства таксама не трэба членам экіпажаў суднаў, якія плаваюць па міжнародных маршрутах пад сцягам Літвы;
іншаземцам, якія прыбываюць не больш як на 3 месяцы ў годзе для вырашэння пытанняў, звязаных з заключэннем і выкананнем дагавораў, навучаннем персаналу або ўстаноўкай абсталявання;
прадпрымальнікам, якія зʼяўляюцца акцыянерамі і кіраўнікамі кампаній;
высокапрафесійным спартсменам, выканаўцам;
журналістам, акрэдытаваным Міністэрствам замежных спраў;
асобам, якія афіцыйна займаюцца рэлігійнай дзейнасцю;
іншаземцам, якія прыбываюць для рэалізацыі валанцёрскіх праграм урадаў або ЕС;
выкладчыкам і даследчыкам;
грамадзянам эканамічна развітых краін, якія прыязджаюць на працу або каб займацца іншай легальнай дзейнасцю.
Іншаземцы, якія пачалі працаваць у Літве да ўступлення ў сілу паправак да закона, змогуць працаваць да заканчэння тэрміну легальнага знаходжання або да таго часу, пакуль яны не набудуць права на працу на іншых падставах, прадугледжаных законам.
Каментары