Экс-расіянка павінна несці сцяг Кіпра на адкрыцці Алімпіяды. Але ў яе знайшлі OnlyFans, і пачаўся скандал
Скакуха ў вышыню Алена Кулічэнка апынулася ў цэнтры вялікага скандалу пасля таго, як была прызначаная сцяганосіцай зборнай Кіпра на адкрыцці Алімпіяды ў Парыжы. Пры гэтым сама спартсменка паводзіць сябе дзіўна.
Алена Кулічэнка нарадзілася ў падмаскоўным Адзінцове, кіпрскія СМІ называюць яе «дачкой расійскага алігарха». Яна вучылася ва ўніверсітэце Джорджыі ў ЗША, выступала за Расію, але ў 2021 годзе вырашыла памяняць спартыўнае грамадзянства.
Федэрацыя лёгкай атлетыкі Расіі была адхіленая з-за допінгавых праблем, што ўскладняла для расійскіх спартсменаў допуск да спаборніцтваў.
Кулічэнка абрала Кіпр, паколькі, па некаторых даных, яе бацькі атрымалі мясцовыя пашпарты за інвестыцыі. Адбыўшы два гады каранціну, спартсменка пачала выступаць за новую краіну.
У 2023 годзе яна выйграла моладзевы чэмпіянат Еўропы, выйшла ў фінал дарослага чэмпіянату свету. А ўжо сёлета двойчы перапісала рэкорд Кіпра. Яе найлепшы вынік — 1.97. Столькі ж у гэтым сезоне скакала, напрыклад, беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, — гэта сёмы вынік сусветнага сезона.
На Кіпры не так шмат спартсменаў высокага ўзроўню, таму выбар Нацыянальнага алімпійскага камітэта не здзіўляе — Кулічэнка павінна несці сцяг разам з бегуном Міланам Трайкавічам. На Кіпры ставяцца да гэтай працэдуры сур'ёзна. Даючы наказы сцяганосцам, прэзідэнт НАК заявіў, што яны «падымуць сцяг нашай маленькай і акупаванай краіны» — маецца на ўвазе акупацыя Паўночнага Кіпра туркамі.
Аднак днямі кіпрскае выданне eReportaz паведаміла, што ў Кулічэнкі знайшлі акаўнт на OnlyFans, дзе яна за грошы прадае свае інтымныя фота і відэа. Што некаторыя палічылі недастойным для сцяганосца алімпійскай зборнай краіны.
Паводле звестак журналістаў, НАК у курсе сітуацыі, аднак не стаў яе апублічваць. Камітэт запатрабаваў ад Кулічэнкі тлумачэнняў і папрасіў выдаліць акаўнт, але яна заявіла, што фота і відэа згенераваныя нейрасеткамі — маўляў, гэта deepfake. Аднак, паводле інфармацыі журналістаў, Кулічэнка не зрабіла ніякіх дзеянняў па выдаленні акаўнта і не звярнулася ў паліцыю з заявай. СМІ канстатуюць, што цяпер удзел Кулічэнкі ў цырымоніі ў якасці сцяганосіцы можа быць пад пытаннем.
Цырымонія адкрыцця Алімпіяды-2024 пройдзе 26 ліпеня на Сене.
Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі
Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль
На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 17 чалавек
«Лайкаў допісы з Пуціным». Украінскі НАК супраць удзелу ў Алімпіядзе беларускага чэмпіёна Токіа-2021 Івана Літвіновіча
Каментары
Подумаешь, дипфейк и дикпик перепутала. С кем не бывает. Да, Олежка?