Спорт77

У першы дзень Алімпіяды на ёй выступілі чатыры беларусы. Поспехі пераменныя

У першы дзень пасля адкрыцця Алімпіяды на ёй пачалі выступаць чацвёра з сямнаццаці спартсменаў з Беларусі, якія маюць на гэтых Гульнях нейтральны статус. Яны прадстаўлялі тры віды спорту.

Плывец Ілля Шымановіч

Весляры Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч правялі папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні.

Яўген Залаты перамог у сваім заездзе на дыстанцыі 2000 м у спаборніцтве лодак-адзіночак, паказаўшы час 6 хвілін 51,45 секунды. Гэта дазволіла яму прайсці ў чвэрцьфінал, які адбудзецца 30 ліпеня.

Таццяна Клімовіч у аналагічных спаборніцтвах сярод жанчын стала другой з вынікам 7:34.31, саступіўшы толькі спартсменцы з Літвы Вікторыі Сянкуце. Гэтага таксама хапіла для выхаду ў 1/4 фіналу, які таксама пройдзе 30 ліпеня.

Ілля Шымановіч у спаборніцтвах плыўцоў на дыстанцыі 100 м брасам у папярэднім заплыве заняў другое месца з вынікам у 59,25 секунды і выйшаў у паўфінал. Аднак на гэтым ягоныя поспехі і скончыліся: паказаных у паўфінале 59,45 секунды для выхаду ў фінал не хапіла.

Урэшце, раварыстка Ганна Церах у гонцы з раздзельным стартам на шашы заняла толькі 29-е месца з 35-ці ўдзельніц, паказаўшы вынік 44:57.20 на дыстанцыі ў 32,4 км. Алімпійскай чэмпіёнкай тут стала Грэйс Браўн з Аўстраліі. 

Каментары7

  • Ultra Flexible
    28.07.2024
    Гэта спартоўцы, якія лічаць прымальным супрацоўнічаць з людаедскай дзяржавай і (па магчымасці) выступаць за яе. І гэта спартоўцы, якія адначасова гатовыя выступаць хоць пад нейтральным сцягам, хоць без сцяга, хоць пад сцягам чорта лысага. Адназначна, гэтыя атлеты заслугоўваюць медаля за звышгнуткасць :)
  • Ну
    28.07.2024
    Гэта кажа аб тым, што ўзровень іх міжрэгіянальныя спаборніцтвы Расіі. Пабачылі Парыж і дадому, каяцца за здраду.
  • Тутэйшы
    28.07.2024
    Не трэба рэкламы, не пішыце 4 беларусы, пішыце 4 нейтральнастатусныя асобы.

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →