Мікола Папека завёў на выгнанні пчолаў і аднавіў «Мядовую прэмію»
У 2001 годзе паэт-пчаляр Мікола Папека, які жыў на Пружаншчыне, заснаваў «Мядовую прэмію». Лаўрэат прэміі атрымліваў пуд мёду. Аднак з 2020 года прэмія не ўручалася, бо Мікола Папека быў асуджаны па берасцейскай «карагоднай справе». Цалкам адбыўшы сваё пакаранне, Мікола летась з’ехаў у Польшчу і пасяліўся ў Беластоку. Сёлета ён купіў пчальнік, вярнуўся да пчалярства і аднавіў сваю «Мядовую прэмію», піша Радыё Рацыя.
— Мёду не надта шмат я атрымаў, патрэбна сказаць, але мёд атрымаў, таму ў прынцыпе можна і раскашэліцца, можна расшчодрыцца. Мая прэмія не надта сур’ёзная, часам я магу сам вырашаць, каму даць прэмію. Магчыма, так і будзе. Павінна адбыцца нейкае пасяджэнне, урачыстасць. Але мне трэба, каб мне перадалі значок адпаведны гэтай прэміі.
Мядовая прэмія была заснаваная як рэгіянальная для Берасцейшчыны. Але з часам пачалі з’яўляцца лаўрэаты і па-за межамі гэтага рэгіёну. Відавочна, і гэтым разам лаўрэат не будзе звязаны з Берасцейскім краем, піша Радыё Рацыя.
Каментары