У 2001 годзе паэт-пчаляр Мікола Папека заснаваў Мядовую прэмію. Лаўрэат прэміі атрымліваў пуд мёду. Аднак з 2020 года прэмія не ўручалася. Сёлета Мікола яе аднавіў, піша Радыё Рацыя.
У верасні Мікола Папека назваў імёны чарговых лаўрэатаў:
— Прэмія выходзіць, калі казаць пра геаграфію, трошкі далей, раней яна была пераважна берасцейская, цяпер будзе больш пашыраная. Тут для мяне вельмі добра выглядаюць дзве асобы — гэта муж і жонка — Уладзімір Арлоў і Валянціна Аксак. Валянціна як паэтка, а Уладзімір вядомы і як паэт, і як празаік, і як гісторык, і як папулізатар гісторыі. Я лічу, што гэта выдатныя асобы для Мядовай прэміі.
У розныя гады сярод лаўрэатаў Мядовай прэміі былі такія вядомыя пісьменнікі з Берасцейшчыны як Алесь Каско, Мікола Купрэеў, Леанід Валасюк, Павел Ляхновіч, Мікола Пракаповіч і многія іншыя.
Каментары