«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь
Літоўскае выданне Delfi атрымала ад аднаго са сваіх чытачоў фатаграфію з экскурсіі фермераў Салечніцкага раёна ў Беларусь. Сярод фермераў быў заўважаны і член рады Салечніцкага раёна Тадэвуш Рудзіс.
«Фермеры Салечніцкага раёна ( … ), атрымаўшы авансавыя плацяжы за дэклараваныя зямельныя ўчасткі ад Літвы і ЕС, змястоўна правялі час і трацілі атрыманыя грошы ў Беларусі ў незаконна абранага прэзідэнта гэтай краіны Аляксандра Лукашэнкі на Мінскім трактарным заводзе. Фермеры Салечніцкага раёна паехалі ў краіну, дзе за кратамі знаходзіцца больш за 1000 палітычных зняволеных, у іх ліку і вядомы праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, у краіне, якая падтрымлівае вайну ва Украіне», — абураўся чалавек, які даслаў у рэдакцыю фота.
Тадэвуш Рудзіс, калі ў яго спыталі тлумачэнняў адносна гэтай сітуацыі, сказаў, што фермеры, маўляў, проста хацелі агледзець у Мінску трактарны завод, ездзілі па ўласнай ініцыятыве, а з беларускімі палітыкамі і ўвогуле пра палітыку падчас гэтай паездкі нібыта не размаўлялі.
«Людзі хацелі з'ездзіць і паглядзець. Мы думалі, з'ездзім апошні раз, былі ў Фінляндыі і падумалі, а якая сітуацыя ў Беларусі?
Ведаеце, прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі. Завод там стары, нам не вельмі спадабаўся. […] Яшчэ пабывалі ў Мінску», — расказаў літоўскі рэгіянальны палітык.
Пра тое, што паездка ў Беларусь уяўляе нейкую небяспеку, ён, маўляў, нават не думаў.
Каментуючы па просьбе рэдакцыі Delfi гэты выпадак, палітолаг і кіраўнік віленскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс адзначыў, што для літоўскіх грамадзян небяспека ў Беларусі акурат можа быць, бо «ў Беларусі ніхто не можа гарантаваць бяспеку чалавека — ні літоўскія, ні беларускія ведамствы, ні той, хто вас запросіць, калі такі чалавек ёсць».
«Калі мінскаму рэжыму падасца, што ваш арышт выгадны, выгадна зрабіць вас закладнікам, ён гэта зробіць. І тут ніхто не дапаможа, гэта не прававая дзяржава», — заўважыў палітолаг.
Акрамя таго, кожны падобны візіт выкарыстоўвае і беларуская прапаганда, прытым не абавязкова адразу падчас візіту.
Грамадзянам Беларусі могуць забараніць служыць у арміі Літвы
Можа «ўскрыць раны нацызму» — што гавораць нямецкія дэпутаты пра бізнэс іх калегі ў Лідзе, дзе працуюць палітвязні
Лайфхак не спрацаваў. Беларусы думалі трапіць у Літву правераным і хітрым спосабам, а іх не пусцілі
Велізарныя чэргі, праверка грошай у Літве і транспартная інспекцыя ў Беларусі. Колькі часу цяпер займае праходжанне мяжы
Каментары
Предатели родины.
Лет по пять им в плечи.
Чтоб не думали, что могут ездить куда захотят.
"- у краіне, якая падтрымлівае вайну ва Украіне» - краіна альбо хунта,якая гэтую краіну захапіла і з якой вы да гэтай пары гандлюеце, прадажныя?